Цяжка паверыць, што яшчэ гады 3-4 таму назад на гэтым месцы прывольна сябе адчувалі толькі кусты ды пустазелле. Сёння на ўчастку высіцца дыхтоўны катэдж, зелянее газон з выбрукаванымі пліткай дарожкамі. Але, бадай, галоўная славутасць — гэта від, які адкрываецца на водную прастору, і любавацца якім можна нават невыходзячы з дому, дзякуючы панарамным вокнам у агульнай гасцінай. Менавіта гэтыя краявіды ў свой час падштурхнулі сям’ю Гідрановічаў з Віцебска купіць участак у Бярозках і заняцца агратурызмам.
Адначасова ў аграсядзібе могуць размясціцца да 20 чалавек. Усе пакоі абсталяваны асобнымі санвузламі. На цокальным паверсе — утульная кухня-сталовая. Дарэчы, у меню прапануюцца гародніна і садавіна з прысядзібнага агарода, а таксама прадукцыя птушкагадоўлі. На падворку вырошчваюцца розныя віды качак, і нават экзатычныя для нашых шырот цацаркі, фазаны — усяго каля 70 галоў.
З забаў прапануюцца руская лазня, паляванне, рыбалка, катанне на лодках, катамаранах. Ужо летам тут з’явіцца пяшчаны пляж і валейбольная пляцоўка, кажа пачынаючы «аграбізнэсмэн» і вясковы жыхар Ян Гідрановіч.
Праводзячы экскурсію па катэджу, малады гаспадар з цеплынёй распавядае, што многае ў ім зроблена сваімі рукамі. Дызайн памяшканняў спалучае ў сабе дыхтоўнасць драўлянага дома і гарадскі камфорт. А ноткі даўніны дадаюць дзіўныя для сучаснікаў прадметы побыту нашых продкаў, якія ў сям’і Гідрановічаў збіраліся на працягу дзясяткаў гадоў. Прычым, усе яны ў працоўным стане, падкрэслівае Ян. Хоць цяпер уключай радыёлу 1957-га года.
Першымі гасціннасць па-сенненску ў новай аграсядзібе ўжо паспелі ацаніць турысты з далёкага Магадана. Маркетолаг па адукацыі Ян Гідрановіч упэўнены: прытоку кліентаў паспрыяе і сайт, прысвечаны аграсядзібе, які ў бліжэйшы час будзе даступны ў Інтэрнэце.
Павіншаваць з пачынам у агратурыстычнай справе ў сядзібу завітаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Аляксандр Гардзецкі. Ён таксама пракансультаваў маладога гаспадара з асаблівасцямі заканадаўства ў сферы аграэкатурызму. Наконт змен, пра якія ў апошні час так шмат гаворыцца на ўзроўні ўрада, то яны, паводле слоў Аляксандра Аляксеевіча, пакуль яшчэ ў праекце. Умовы для жадаючых заняцца агратурызмам застаюцца ранейшымі: пастаяннае пражыванне ў сельскай мясцовасці, наяўнасць асабістага падсобнай гаспадаркі, выплата адзiнага падатковага збору ў памеры адной базавай велічыні (з 1 студзеня 2017 года яна складае 23 рублі) за каляндарны год. На канец 2016 года ў раёне дзейнічала 16 аграсядзіб.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Здымкі аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…