Наш зямляк Максім Кажарскі ў чарговы раз стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе ў вагавай катэгорыі да 60 кг.
Без асаблівых праблем дайшоўшы да фіналу ён ва ўпартай барацьбе перамог Ігара Беляка, які прадстаўляў Мінскую вобласць.
Званне мацнейшага, атрыманае сёлета, мае асабліва важнае значэнне для любога спартсмена. Нагадаем, 2020 год – алімпійскі. Праўда, каб патрапіць у Японію, трэба пераадолець яшчэ некалькі перадалімпійскіх бар’ераў. Першы з іх — у Рыме, дзе 8 лютага пройдзе чэмпіянат Еўропы.
— На такіх спаборніцтвах я выступаў пяць разоў. І кожны раз станавіўся пятым. Спадзяюся сёлета дабіцца больш важкага выніку, — падзяліўся сваімі планамі Максім Кажарскі, які пасля перамогі ў Мінску прыязджаў у Сянно. Дарэчы, за яго паядынкамі на дыване сачылі з трыбун, падтрымлівалі ў раздзявалцы яго першыя трэнеры Анатоль Кучынскі і Анатоль Рыбчанка.
Дастойна выступіць, а тым больш атрымаць медаль на чэмпіянаце Еўропы, бузумоўна, прэстыжна. Аднак галоўная задача спартсмена на бліжэйшы перыяд — заваяваць алімпійскую ліцэнзію. Здабываць яе давядзецца на ліцэнзійных турнірах, якія пройдуць неўзабаве пасля чэмпіянату Еўропы ў Венгрыі і Францыі. У адным з іх абавязкова будзе ўдзельнічаць Максім Кажарскі.
Зрэшты, нават заваяванне алімпійскай ліцэнзіі не гарантуе ўдзел у галоўных спаборніцтвах чатырохгоддзя. Хто канкрэтна паедзе на алімпіяду, вызначае трэнерскі штаб зборнай каманды.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
На здымку: Максім Кажарскі разам са сваімі першымі трэнерамі Анатоліем Кучынскім і Анатоліем Рыбчанкам.
Фота аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…