В Сенно из задымленного дома мужчину вынес его сосед
Здарэнне адбылося па вуліцы Чырвоная Слабада. Мужчына, 1972 года нараджэння, вечарам, убачыўшы дым, які ішоў ад дома суседа, не раздумваючы, пранік у жыллё.
Тым самым выратаваў жыццё гаспадару дома, якога вынес на свежае паветра.
Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі 53-гадовы грамадзянін з атручваннем прадуктамі гарэння быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.
У выніку пажару ў пакоі знішчаны пасцельныя прыналежнасці, закураны сцены, столь і маёмасць.
Прычына ўзгарання высвятляецца. Разглядаемая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара дома.
Ала ЯКАЎЛЕВА