СПАРТЫЎНАЯ ПАДЗЕЯ

Глеб++Вучань сёмага класа СШ №1 г.Сянно Глеб Камароў стаў бронзавым прызёрам VI адкрытага рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе, прысвечанага 55-годдзю ўтварэння Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў.
Глеб наведвае аддзяленне грэка-рымскай барацьбы Сенненскай СДЮШАР усяго два гады, але ўжо дэманструе выдатныя вынікі. І гэта не дзіўна. Хлопчык не прапускае ніводных заняткаў, старанна і адказна ставіцца да трэніровачнага працэсу. Па словах галоўнага трэнера Анатоля Рыбчанкі, Глеб, нягледзячы на свой юны ўзрост, перспектыўны спартсмен і ў будучыні ён можа дасягнуць высокіх поспехаў у гэтым відзе спорту, чым праславіць родную Сенненшчыну.
Ірына ХАСАНАВА.
НА ЗДЫМКУ: Глеб Камароў і яго трэнеры (злева направа) Б.Ермакоў і А.Рыбчанка.