Андрей Какойченко, хирург Сенненской центральной районной больницы, убеждён, что хирургия – это работа в команде

 

Медыцына – галіна ў якой няма межаў для развіцця і пазнання, лічыць малады загадчык хірургічнага аддзялення Сенненскай ЦРБ Андрэй Какойчанка. Таму ён і вырашыў прысвяціць сябе прафесіі медыка.

 Паспяхова скончыўшы сярэднюю школу ў родным Лёзна,  прайшоўшы тэсціраванне з высокімі баламі, абітурыент Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта быў упэўнены, што стане студэнтам гэтай ВНУ. Ва ўніверсітэце падабаліся дзве спецыяльнасці – анестэзіёлага і хурурга. Выбраў хірургію.

 — Хірургія – гэта работа ў камандзе, — лічыць доктар Какойчанка. — Каб дабіцца станоўчага выніку, пра гэта заўсёды трэба памятаць. Напрыклад, у аперацыйнай працуюць восем чалавек. Кожны робіць сваю работу. І поспех, і няўдачу дзеляць пароўну. Ад хірурга непасрэдна залежыць дзесьці 33% паспяховасці выніку.

 У пастаноўцы дыягназу і выбары метадаў лячэння таксама трэба дзейнічаць калегіяльна, упэўнены Андрэй Аляксандравіч. Важную ролю тут адыгрывае ўменне прыслу

хацца да думкі іншага, пайсці на разумны кампраміс.

 — А калі ў нейкім выпадку сутыкаюцца тэарэтычная веды і вопыт, пры прыняцці рашэння, па-мойму, трэба схіляцца ў бок вопыту, — дзеліцца думкамі субяседнік.

 У калектыве бальніцы маладога спецыяліста прынялі добра, дапамагалі, абучалі. З боку адміністрацыі пачынаючы доктар таксама адчуваў увагу і садзейнічанне. А летась галоўны ўрач ЦРБ Ігар Мізаўцоў прапанаваў добра зарэкамендаваўшаму сябе маладому хірургу пасаду загадчыка хірургічнага аддзялення. З’явіліся новыя абавязкі. Трэба было выбудоўваць адносіны з падначаленымі:

 — Мне пашанцавала. Кожны работнік аддзялення выконвае свае абавязкі добрасумленна. А я імкнуся ўлічваць інтарэсы ўсіх падначаленых. Недарэчнасці, зразумела, здараюцца. Але, я думаю, што акрамя крытыкі недахопаў, неабходна прапаноўваць шляхі іх ліквідацыі, свае варыянты вырашэння праблемы. А яшчэ трэба выхоўваць гатоўнасць ісці на кампраміс. Чым больш прымаецца кампрамісных рашэнняў, тым больш згуртаваны калектыў.

 Пра тое, што стаў хірургам, Андрэй Аляксандравіч не шкадуе. Інтарэс да прафесіі не прапаў (як гэта здараецца часам, калі глыбей знаёмішся з абранай справай), ды і, мяркуючы па выказваннях маладога доктара, не прападзе.

 — У хірургіі яшчэ шмат непазнанага, і ёсць вялікая прастора для асабістага самаўдасканалення, — гаворыць Какойчанка. – Толькі нельга спыняць свой прафесійны рост, бо хірургія рухаецца наперад сямімільнымі крокамі. Да таго ж, калі кіравацца правілам аднаго вопытнага ўрача, думкай якога я вельмі даражу, мне яшчэ рана лічыць сябе хірургам. Мой настаўнік гаворыць, што трэба на працягу дзесяці гадоў “красці” вопыт у іншых хірургаў, і толькі на адзінаццатым годзе можна назваць хірургам сябе самога.

  Пакуль доктар Какойчанка прайшоў невялікую частку гэтага   складанага шляху. Але, калі меркаваць па водгуках пра яго работу пацыентаў, калег і кіраўніцтва ўстановы аховы здароўя, дарогу гэту адолее паспяхова.

 Таццяна Буракова.