Адкрыты турнір Сенненскага раёна па пляжным валейболе, які на мінулым тыдні прайшоў у райцэнтры, сабраў 12 каманд.
Удзельнікі – далека не прафесіяналы, але, гледзячы як яны трымаюцца на пляцоўцы, падбадзёрваючы адзін аднага і даючы наказы па ходу гульні, разумееш якія вялікія аматары валейбола перад табой. Прадстаўнікі шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна, госці Сенненшчыны, а таксама тыя, хто сюды прыязджае да сваіх бацькоў на выхадныя, спаборнічалі ў турніры.
Вось да прыкладу, сямейная пара Нарубіных, выхадцаў з Сенненшчыны, знайшлі час і прыехалі з Віцебска, каб паспрабаваць свае сілы ў спартыўных баталіях. Была каманда ў складзе брата і сястры: Іну Кулік, якая працуе ў райцэнтры, падтрымаў брат Дзмітрый.
Хлопец сёння рупіцца ў Мінску. Оля Жагула, выпускніца першай гарадской школы 2001 года, даўно пражывае ў сталіцы, не змагла адмовіцца ад прапановы паўдзельнічаць у турніры. Дарэчы, у пары з Дзмітрыем Высоцкім па выніках спаборніцтва яны занялі другое месца.
На трэцяй прыступцы п’едэстала былі Пётр Труханенка і Алёна Сухвал. Лепшымі ў гэты дзень былі Аляксандра Бярозка, студэнтка з райцэнтра, і Андрэй Леўчанка, супрацоўнік Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім быў уручаны кубак пераможцы.
Больш за шэсць гадзін доўжыўся турнір. Па словах яго ўдзельнікаў, гулялі дзеля ідэі – папулярызацыі здаровага ладу жыцця і, безумоўна, самога валейбола. Як падкрэсліў адзін са спартсменаў, хочацца паказаць моладзі, што можна актыўна праводзіць час на вуліцы і без гаджатаў. Прыемна, што гэта разумеюць юныя сенненцы.
Так, сярод удзельнікаў была пара з цяперашніх выпускнікоў школ – Аляксандры Гарбачовай і Аляксея Акулёнка. Больш таго, паглядзець як гуляюць у валейбол, прыйшлі хлопчыкі і дзяўчынкі, што наведваюць секцыю па валейболе пры ФСК “Алімп”.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…