В Сенно прошел велопробег, посвященный Дню народного единства

Велапрабег “У адзінстве наша сіла”, прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў у Сянне.

Яго арганізатарам выступіў сектар спорту і турызму райвыканкама. Велапрабег аб’яднаў некалькі пакаленняў. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, вучні гарадскіх школ разам са сваімі настаўнікамі. Асабліва прыемна было бачыць людзей пенсійнага ўзросту.

Маршрут велапрабегу прайшоў ад парка Трох герояў у райцэнтры да памятнага знаку “Боль” ахвярам гетта, што ўсталяваны недалёк ад вёскі Казлоўка. Калону энтузіястаў было бачна здалёк – у руках яны трымалі беларускія сцягі, кветкі.

“У Год народнага адзінства мы павінны памятаць, якім кош­там нам дасталася Перамога, каб больш ніколі не паўтараць памылак гісторыі, — вітаючы ўдзельнікаў акцыі ўжо на фінішы, адзначыла Ілона Комлева, начальнік сектара спорту і турызму.

– Сёння мы павінны зберагчы і прымножыць усё тое добрае і каштоўнае, што назапашана старэйшым пакаленнем, дзеля будучыні нашых дзяцей”.

Па сцяжынцы памяці людзей, жыццё якіх абарвалося ў далёкім снежні 1941 года, удзельнікаў велапрабегу правёў інструктар-метадыст па турызму ФСК “Алімп” Алег Цярэня. Сенненцы ўсклалі кветкі ля помніка расстраляным яўрэям, хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць.

Гэта наша гісторыя, якую мы павінны шанаваць, не забы­ваць, расказваць нашым дзецям. Той, для каго не існуе мінулага, у таго не будзе будучыні – сышліся на думцы ўдзельнікі велапрабегу.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

8 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

8 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

8 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

9 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

10 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

12 часов ago