Валерий КУЧКО, директор Витебской опытной мелиоративной станции: «Выйграли те, кто своевременно провели сев и уборку зерновых»

  У Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі сёлета з 446 га, занятых збожжавымі культурамі, сабралі 2077 тон зерня — з кожнага гектара па 46,6 ц. За гісторыю існавання прадпрыемства гэта самы высокі паказчык. Парадавалі мясцовых земляробаў ураджаем пасевы рапсу, насеннікі траў.

Нехта скажа, а што тут дзіўнага. Спецыялісты ВДМС займаюцца вытворчасцю элітнага насення, значыць, самі высяваюць насенне з пітомнікаў размнажэння. Да таго ж прадпрыемства з’яўляецца часткай Жодзінскага навукова-практычнага цэнтра інстытута меліярацыі. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Як і з тым, што вырошчванне элітнага насення патрабуе куды больш высокага ўзроўню захавання тэхналагічных параметраў у апрацоўцы зямлі, выкарыстанні ўгнаенняў, сродкаў аховы раслін, барацьбы са шкоднікамі. Павышаюцца і затраты на вытворчасць прадукцыі. Пры гэтым ВДМС паліва, угнаенні, пестыцыды, гербіцыды набывае пераважна за ўласныя сродкі. Але галоўнай праблемай для кіраўніцтва станцыі застаюцца даўгі. «За элітнае насенне яравых культур з намі да гэтага часу не разлічылася большасць гаспадарак раёна. Прыемнае выключэнне склалі УП «Дружбінец», ААТ «Ульянавічы», «Бяленева», «Літусава»,— расказвае Валерый Кучко, дырэктар ВДМС. Вынікам такіх узаемаадносін стаў той факт, што з 370 тон насення азімых культур, прададзеных гэтай восенню, 200 тон пайшло ў іншыя раёны вобласці і Беларусі. У той жа час гаспадаркі раёна значную частку элітнага насення, набыццё якога, заўважым, датуецца з бюджэту, купілі за межамі адміністрацыйнай тэрыторыі. За межамі засталіся і падаткі ад рэалізацыі. Падобны факт Валерыя Кучко таксама не пакідае абыякавым. Як-ніяк ён дэпутат раённага Савета, член прэзідыума, намеснік старшыні раённага прадстаўнічага органа ўлады.

Акрамя насення прадпрыемства рэалізуе фуражнае і харчовае зерне. Аднак ні Віцебскі КХП, ні ААТ «Вітконпрадукт», ні «Віцебскі ЛВЗ» за пастаўленую ў жніўні — верасні прадукцыю да гэтага часу таксама не разлічыліся.

Названыя праблемы не спынілі вытворчы працэс. У ВДМС своечасова правялі сяўбу азімых культур, зяблевае ворыва. Не адмаўляюць у дапамозе суседзям. Вялі ворыва ў ААТ «Сінягорскае», дапамагалі фермерам. У гэтыя дні ворах насення траў ААТ «Ульянавічы» дапрацоўваецца на лініях насенняводчага прадпрыемства. «Мы гатовы падставіць плячо кожнай сельгасарганізацыі раёна незалежна ад формы ўласнасці, — кажа Кучко. — Але я не разумею кіраўнікоў, якія ставяць подпіс на гарантыйным пісьме, а потым, калі прыйшла пара плаціць за атрыманую прадукцыю, не бяруць нават тэлефонную трубку».

Віцебская доследная меліярацыйная станцыя не мае праблем са збытам сваёй прадукцыі. Гэтай восенню толькі гаспадаркі Талачынскага раёна набылі 70 тон насення азімых культур. Карыстаецца попытам насенне траў, асабліва канюшыны, злакавых траў з высокім утрыманнем цукру. На думку Валерыя Кучко, празмернае захапленне вытворчасцю кукурузы не спрыяе земляробству, эканамічна не абгрунтавана. Сянаж і сілас з траў не ўступаюць па пажыўных якасцях  корму з «царыцы палёў».

У час нашай размовы мы не маглі не закрануць асаблівасці сёлетняга сельскагаспадарчага года. Валерый Кучко лічыць, у 2014 годзе выйгралі тыя земляробы, якія своечасова правялі сяўбу, уборку зерневых. У ВДМС авёс, пасеяны  27-28 сакавіка, даў ураджай у 70-80 ц збожжа.

          Вынікі працы калектыву меліярацыйнай станцыі сёлета высока ацэнены на абласным узроўні. Два экі­пажы зернеўборачных камбайнаў адзначаны на абласным земляробчым свяце «Дажынкі». У складзе дэлегацыі ў Гарадку была галоўны аграном прадпрыемства Наталля Іванова (на здымку), сам Валерый Уладзіміравіч. Тым не менш ён не хавае — маральнага задавальнення ад працы няма. Грошы за атрыманую, рэалізаваную прадукцыю даводзіцца, што называецца, выбіваць, прасіць, як міласціну. Людзей, якія з гонарам выконваюць свой хлебаробскі абавязак, падобная сітуа­цыя не толькі стамляе, яна раздражняе.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Подробности в №88, 15 ноября 2014 года.

admin

Recent Posts

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

3 часа ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

3 часа ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

4 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

5 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

7 часов ago