Сенненская «Радыёхвілінка” приняла участие в республиканском конкурсе детских СМИ
Удзельнікі сацыяльнай ініцыятывы «Дзіцячая радыёхвілінка» Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі Аляксандр Лапеха, Ганна Кірсаненка і Лізавета Лазарчык выступілі на Х рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі «Свежы вецер» у намінацыі «Конкурс радыёпраграм» з радыёвыпускам «У летнім палёце».
Потым вядучыя «Дзіцячай хвілінкі» былі запрошаны да ўдзелу ў фінале фестывалю-конкурсу, які праходзіў з 17 кастрычніка па 6 лістапада ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», расказала дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Каржыцкая.
Юныя сенненцы ўдзельнічалі ў творчых сустрэчах, майстар-класах, творчых лабараторыях, якія праводзілі супрацоўнікі беларускага радыё і тэлебачання, карэспандэнты газет, студэнты інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.