17 ноября отмечается Международный день борьбы с курением. “Голас Сенненшчыны” провёл небольшой блиц-опрос, чтобы узнать как относятся к курению сенненцы.

 Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, такая распаўсюджаная звычка, як тытунекурэнне,  правакуе 90% смерцяў  ад раку лёгкіх,  хранічнага бранхіту і  ішэмічнай хваробы сэрца. На долю тытуню прыхо­дзіцца адна з дзесяці смерцяў сярод  дарослага  насельніцтва.

Нягледзячы на вялікую колькасць інфармацыйных кампаній, паўсюдную антытытунёвую рэкламу далёка не ўсе курыльшчыкі гатовы адмовіцца ад шкоднага, але такога звыклала занятку. Анколагі прапанавалі хаця б адзін дзень у годзе правесці без цыгарэты. Гэты дзень — кожны трэці чацвер лістапада.

Каб даведацца, як адносяцца да курэння сенненцы, мы правялі невялікае бліц-апытанне.

 Васіль, 28 гадоў:

— Яшчэ ў дзяцінстве, калі ляжаў у бальніцы, убачыў, як медсястра несла рэнтгенаўскія здымкі. Спытаў у маці, што гэта. «Гэта лёгкія людзей. Бачыш, якія чорныя. Гэта таму, што яны кураць цыгарэты», — адказала мама. Такі адказ і выгляд «чорных лёгкіх» вельмі ўразіў і застаўся ў памяці. Таму курыць нават не пачынаў, і лічу, што адмоўныя адносіны да тытуню трэба фарміраваць з дзяцінства.

Рыгор, 50 гадоў:

— Да цыгарэт прызвычаіўся гадоў з дванаццаці. Пачаў, як кажуць, на дурны розум, а кінуць цяпер не магу, хаця спрабаваў некалькі разоў, бо разумею, што курэнне шкодзіць здароўю. Ды і не толькі разумею: згубіў ужо здароўе, і напэўна ў немалой ступені з-за тытуню.

Канстанцін, 18 гадоў:

— Першую зацяжку зрабіў у шэсць гадоў. Вельмі хацелася паглядзець, што гэта за задавальненне такое. Усе ж у сям’і кураць, і бацька, і старэйшыя браты, так што тытунёвага дыму панюхаў яшчэ з калыскі. Першая спроба скончылася амаль не стратай прытомнасці і матчынай лупцоўкай. Потым прывык. Цяпер і хавацца ад маці не трэба. Пра шкоду ведаю, але пакуль не адчуваю.

Аляксандр Барысавіч, 65 гадоў:

— Я курэц з 45-гадовым стажам. Ведаю, безумоўна, пра шкоду тытуню, але кінуць не магу, хаця кашаль літаральна забівае. Можна было б пазбегнуць і многіх іншых балячак, каб не курыў. Маладым раю: лепш не пачынаць, чым потым усё жыццё спрабаваць кінуць і пакутваць ад набытых хвароб.

Саша, 14 гадоў:

— Пачаў курыць, таму што ўсе мае сябры кураць. Не хачу быць сярод іх белай варонай. Пра шкоду курэння ведаю, у школе шмат расказваюць. Але пакуль пра гэта не думаю, не хачу толькі хваляваць маці, таму дома не куру і цыгарэты з запалкамі хаваю за межамі кватэры.

 Марына, 30 гадоў:

— Да замужжа курыла. Але муж быў катэгарычна супраць. Спачатку хавалася з цыгарэткай ад яго. А калі зацяжарала, кінула зусім. І больш цыгарэту ў рукі не брала. Дзяўчатам, будучым мамам, варта падумаць не пра  так званы імідж, а пра здароўе свайго дзіцяці.

Як бачым, курцы, нават аматары цыгарэт з немалым стажам, не назвалі курэнне задавальненнем, а наадварот амаль усе спрабавалі і спрабуюць пазбавіцца ад гэтай шкоднай звычкі.

Сапраўды, у нашым і без таго складаным свеце, шукаць лішнія праблемы могуць толькі вельмі легкадумныя людзі.

Таццяна Буракова.   

А что думают по этому поводу посетители нашего сайта? 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

41 минута ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

49 минут ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

1 час ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

2 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

3 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

5 часов ago