Финальный аккорд праздников: на Сенненщине отметили Старый Новый год
Калядны канцэрт “Льются звуки жизни, счастья и добра, озаряя мысли светом Рождества» сабраў сенненцаў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
У фае ўстановы гасцей сустракалі ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля “Вясёлыя музыкі”. Яны спявалі, жартавалі. Не абышлося без калядоўшчыкоў з героямі каляднага гуляння – казой, мядзведзем — у ролі якіх выступілі супрацоўнікі РЦКіНТ. Пад гукі музыкі і святочныя песні яны запрашалі людзей на мерапрыемства. Але перш, чым трапіць на канцэрт, усе жадаючыя маглі паласавацца прысмакамі, якія прыгатавалі ўдзельнікі народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і фальклору “Хадчаначка” Ходцаўскага СДК. І чаго толькі не было на іх стале – пышныя пірагі, смачнае пячэнне некалькіх відаў, аладкі, нават бутэрброды з салам, і многае іншае. Ніводны наведвальнік не застаўся без кубачкі гарбаты з самавара.
Тут жа майстры раённага Дома рамёстваў прадставілі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Усе жадаючыя на памяць аб калядных сустрэчах маглі набыць іх.
Вясёлага настрою дабавіў канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі і выкладчыкамі Сенненскай, Багушэўскай, Машканскай дзіцячых школ мастацтваў, а таксама Ходцаўскім філіялам Машканскай ДШМ.
Ала ЯКАЎЛЕВА.