На Сенненщине стартует республиканская акция «Безопасность — в каждый дом»
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнем, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання.
У большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя сітуацыі – вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей у перыяд з 18 студзеня па 19 лютага ў раене будзе праведзена акцыя “Бяспека – у кожны дом!”, паведамілі ў Сенненскім РАНС. Яна пройдзе ў пяць этапаў. Мерапрыемства прадугледжвае розныя формы работы. Супрацоўнікі МНС правядуць прафілактычныя гутаркі з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, сустрэнуцца са састарэлымі жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. Цікавую праграму з тэматычнымі віктарынамі, конкурсамі распрацавалі і для юных сенненцаў. Запланаваны выступленні ў працоўных калектывах раёна.
Ала ЯКАЎЛЕВА.