Сенненские школьники почтили память земляков-афганцев волейбольным турниром
У спартыўнай зале першай сенненскай школы прайшоў традыцыйны турнір па валейболе сярод вучняў школ раёна, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
На адкрыцці спаборніцтва юных валейбалістаў прывіталі і падбадзёрылі Ірына Грабнёва, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, і Сяргей Пінчук, ваенны камісар райваенкамата.
Турнір расцягнуўся на два дні. У першы дзень спаборнічалі дзяўчынкі, у другі — хлопчыкі.
Сярод прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва перамогу святкавалі вучаніцы Беліцкай ДССШ. Другое месца ў валейбалістак з Машчонскай школы. Трэцяй стала каманда СШ №1 г.Сянно.
У хлопчыкаў самай напружанай была фінальная гульня паміж прадстаўнікамі Машканскай і Машчонскай школ. Ва ўпартай барацьбе з розніцай у тры мячы перамаглі машканцы. Трэцяе месца заняла каманда вучняў Беліцкай ДССШ.
Пераможцы і прызёры турніру атрымалі дыпломы і кубкі.
Ірына ГАРБАЧОВА.