Штогод распрацоўваецца план мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі. Гэта важнае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі ў мясцовай улады, рэгулярна заслухоўваецца на сесіях, пасяджэннях сельвыканкама.
У 2015 годзе на тэрыторыі сельсавета было арганізавана 8 суботнікаў па добраўпарадкаванні грамадскіх могілак. Спілаваны аварыйныя дрэвы на могілках Ульянавічаў, Галоўска, Канева, Свабоднай, Капланаў, Лук’янава. Адрамантаваны пад’езд да месца пахавання ў вёсцы Прыветак.
Летась спілавана 15 аварыйных дрэў у населеных пунктах Капланы, Турава, Багданава, Тухінка. Праведзены дэмантаж старой агароджы ў вёсцы Лука, аграгарадку Багданава. Адрамантаваны дарогі ў Свабоднай, Малым Азярэцку, на вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Ульянавічы. ДРБУ-146 праведзены капітальны рамонт дарожнага пакрыцця ў Пожаньках.
На прылягаючых тэрыторыях да адміністрацыйных будынкаў, устаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя, ТЦСАН праводзяцца работы па азеляненні. Школьнікі і культработнікі падтрымліваюць парадак каля помнікаў і месцаў пахавання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Праведзена рэкультывацыя 11 зямельных участкаў пасля зносу пустуючых і старых дамоў.
Важным накірункам у справе па навядзенні парадку на зямлі з’яўляецца барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага. Ачагі гэтай шкоднай расліны зафіксаваны паблізу вёсак Запруддзе, Галоўск, Поўзікі, Пожанькі. Скошваннем і ўзворваннем пустуючых зямельных участкаў, дзе распаўсюдзіўся баршчэўнік, займалася ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс».
У сельсавеце актыўна далучаюць да справы добраўпарадкавання і мясцовае насельніцтва. Пастаянны характар набылі сустрэчы з вяскоўцамі па пытаннях навядзення парадку на прыдамавых тэрыторыях. Істотную дапамогу сельсавецкай уладзе ў вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання населеных пунктаў аказваюць старэйшыны вёсак.
У бягучым годзе, згодна з распрацаванымі мерапрыемствамі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета, як і раней, асноўная работа будзе скіравана на ліквідацыю пустуючых участкаў і старых дамоў, ліквідацыя аварыйна-небяспечных дрэў, добраўпарадкаванне могілак, населеных пунктаў і г.д.
Для збору цвёрдых бытавых адходаў у вёсках Турава, Каралевічы, Тухінка, Свабоднае, аграгарадку Багданава ўстаноўлены кантэйнеры. З астатніх населеных пунктаў вываз смецця робіцца жыллёва-камунальнай гаспадаркай на падставе заключаных з насельніцтвам дагавораў і ў адпаведнасці з графікам.
Старшыня Багданаўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Пагарэльскі станоўча ацаніў работу мясцовых камунальнікаў, працаўнікоў сельгасарганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Яны з разуменнем ставяцца да пытанняў добраўпарадкавання і па магчымасці дапамагаюць у розных справах.
— Мы павінны клапаціцца пра зямлю, на якой жывём, пра тое, каб кожны вытворчы аб’ект, кожная вёска выглядалі прыстойна і прывабна. А для гэтага патрэбны ўклад кожнага: і насельніцтва, і працоўных калектываў, — упэўнены Сяргей Анатольевіч.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…