МЕХАНІЗАТАР З ДЫПЛОМАМ АГРАНОМА
У ААТ «Бяленева» шмат спрактыкаваных трактарыстаў, якія адказна ставяцца да хлебаробскай справы. І ўсё ж Мікалай Сліжоў вылучаецца сярод калег.
Ён мае дыплом аб заканчэнні Смальянскага сельскагаспадарчага тэхнікума і спецыяльнасць агранома. Некаторы час нават працаваў брыгадзірам у Някрашаве.
Так што пра тонкасці працы на зямлі яму вядома і як аграному, і як механізатару. А галоўнае, па складзе характару Мікалай Аляксеевіч вельмі дасціпны чалавек, кожнае заданне імкнецца выканаць дакладна ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, з хлебаробскім сумленнем.
Наш кар.
НА ЗДЫМКУ: Мікалай Сліжоў у час сяўбы кукурузы.