Мабільная група Сенненскага райвыканкама, якая кантралюе, як у арганізацыях раёна захоўваюцца бяспечныя ўмовы працы, меры супрацьпажарнай бяспекі, у час апошняга рэйду звярнула ўвагу на выкананне зробленых раней рэкамендацый.
— Звярніце ўвагу, на ўездзе на тэрыторыю арганізацыі ўстаноўлены стэнд са схемай арганізацыі руху аўтатранспарту. Вось тут з’явілася стаянка для аўтамабіляў нашых работнікаў, — тлумачыць Сяргей Красіцкі, дырэктар Багушэўскага леспрамгаса ААТ «Віцебсклес».
Сапраўды, у арганізацыі шмат чаго зроблена па ўхіленні недахопаў, на якія было ўказана ў час апошняга маніторынга, згодны Сяргей Дзернушкоў, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, кіраўнік мабільнай групы. Але далёка не ўсё. А значыць арганізацыя застанецца пад пільнай увагай кантралёраў. З бяспекай на вытворчасці вольнае абыходжанне не дапушчальна.
Тым больш, што і на гэты раз спіс парушэнняў папоўніўся. У рамонтнай майстэрні па-ранейшаму некаторыя работнікі ў якасці падставак выкарыстоўваюць драўляныя калодкі, што ўяўляе небяспеку не толькі для іх саміх. Відаць, людзям недастаткова пераканаўча пра гэта тлумачылі, не прынялі меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Члены групы звярнулі ўвагу і на абсталяванне, што выкарыстоўваецца ў майстэрні. У прыватнасці, Сяргей Дзернушкоў растлумачыў кіраўніку арганізацыі неабходнасць прывядзення ў адпаведнасць з нормай правілаў бяспекі эксплуатацыю электратэльфера, вядомага ў шырокім абіходзе як электрычная таль. У адносіне да некаторых іншых парушэнняў прыняты кардынальныя меры ўздзеяння. Забаронены да эксплуатацыі заточны станок, кабель электрасілкавання зварачнага апарата, бо ў яго парушана ізаляцыя. Ёсць прэтэнзіі да пажарнай бяспекі. Напрыклад, піламатэрыялы захоўваюцца побач са складскімі памяшканнямі.
— Супрацьпажарныя разрывы абавязковыя пры захаванні матэрыяльных каштоўнасцей, — удакладняе Аляксандр Конышаў, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.
Наведаліся члены мабільнай групы і на тэрыторыю Багушэўскага спіртзавода. Адметнасць прадпрыемства ў тым, што да бяспекі на вытворчасці, дзе выпускаецца прадукцыя патэнцыяльна высокагаручая і ўзрыванебяспечная, прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. На заводзе надаюць належную ўвагу пытанням аховы працы, стварэнню бытавых умоў. Фактычна на кожным вытворчым участку ёсць памяшканні, дзе можна пераапрануцца, памыць рукі.
— Работнікі прадпрыемства забяспечваюцца спецадзеннем, праходзяць медагляды, інструктажы па ТБ, — расказаў Сяргей Дзернушкоў. — Па выніках 2019 года прадпрыемства стала пераможцай раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на вытворчасці.
Зрэшты, і на спіртзаводзе не абышлося без заўваг. Ля аднаго з памяшканняў стаялі падрыхтаваныя да эксплуатацыі будаўнічыя рыштаванні. Як высветлілася, карыстацца імі ў бліжэйшы час не давядзецца, бо іх тэхнічны стан не адпавядае правілам аховы працы пры рабоце на вышыні. Увагу членаў мабільнай групы прыцягнуў зварачны апарат. І нездарма. Аказалася, вось-вось сыходзіць тэрмін эксплуатацыі яго электракабеля, на што і было ўказана спецыялісту прадпрыемства, які адказвае за ахову працы на вытворчасці.
— Кантроль за бяспекай на вытворчасці ў форме маніторынгу дае магчымасць мягка ўплываць на сітуацыю нам, кантралёрам, адміністрацыі і спецыялістам арганізацый выпраўляць недапрацоўкі і ўпушчэнні, — выказаўся пры падвядзенні вынікаў рэйду Сяргей Дзернушкоў. І з ім нельга не пагадзіцца, бо сумесныя намаганні ў даным выпадку вымяраюцца нярэдка здароўем, а то і жыццём людзей.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…