Запрашаюць Яноўскія «Дажынкі»! Праграма правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2014»
Час і месца дзеяння — 20 верасня, аг.Янова.
9.30 — выставы сельскагаспадарчай тэхнікі і жывёл.
10.00 — работа тэатралізаваных пляцовак і падворкаў: «Мядовая скарбонка», «Блакітныя азёры», «Зялёнае багацце», «Кірмаш бульбашоў», «Машканскі кірмаш», «Чым багаты, тым і рады», «Хлебны квас», «Яблычныя прысмакі»; выстава-продаж вырабаў майстроў раённага Дома рамёстваў; выстава ваеннай зброі.
11.00 — шэсце калоны працаўнікоў вёскі і моладзі «Святкуем Дажынкі разам».
11.20 — ушанаванне працаўнікоў вёскі «Славім чалавека працы».
12.20 — ушанаванне маладых спецыялістаў, што працуюць у аграпрамысловым комплексе раёна, «Моладзь Сенненшчыны».
12.30 — канцэрт удзельнікаў праекта тэлеканала АНТ «Акадэмія талентаў».
18.00 — выступленне калектыву мастацкай самадзейнасці УА «Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».
19.00 —19.30 — канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раёна.
19.30 — фаер-шоу.
20.00 — феерверк.
20.30 — 22.00 — святочная дыскатэка.
На працягу дня будуць працаваць гандлёвыя аб’екты райспажыўтаварыства, свае вырабы на продаж выставіць КУПБА «Прэстыж».
Дзетвару пазабавяць атракцыёны. А аматары спорту змогуць паспаборнічаць у валейболе, дартсе, шашках, перацягванні каната, штурханні гіры на спартыўнай пляцоўцы.
Як дабрацца?
Патрапіць у суботу, 20 верасня, у святочнае Янова без праблем змогуць усе жадаючыя. Для зручнасці транспартнага паведамлення паміж райцэнтрам і сталіцай сёлетніх раённых «Дажынак» АТП №20 прадаставіць дадатковы рэйс па маршруце Сянно — Багушэўск праз Пурплева, Какоўчына да аграгарадка Янова.
Час адпраўлення дадатковага аўтобуса ад аўтастанцыі — 9.00 і 17.00. Назад у Сянно з Янова можна будзе выехаць у 14.10 і 22.40; з Янова на Багушэўск — 22.20.
Акрамя таго, у суботу
будуць дзейнічаць і асноўныя рэйсы:
Сянно — Літусава — 4.30, 8.30, 17.05;
Сянно — Някрашава — 5.40, 11.20;
Сянно — Багушэўск — 12.50;
Багушэўск — Калантаёва (праз Янова) — 9.40, 13.10.
Адпраўленне з г.п.Багушэўск на аг.Янова — 9.30, 9.40, 13.10, 14.40.
Адпраўленне з аг.Янова:
у напрамку Багушэўска — 10.35, 11.40, 14.02, 14.45, 19.40;
у напрамку Сянна (праз Пурплева, Какоўчына) — 15.06.
Тэлефоны для даведак: 4-18-69; 8-029-898-29-17.