Древний крест, высеченный из камня, на днях появился на поле недалеко от деревни Володьки

Старажытны крыж, высечаны з каменя, на днях з’явіўся на полі непадалёк ад вёскі Валодзькі. Яго ўстанавіў жыхар Мінска, ураджэнец вёскі Рассвет Міхаіл Дзегалевіч.

 

Вось што расказала нам яго сястра, Ніна Мяцеліца:

 — Міхаіл знайшоў крыж у кар’еры, што ўтварыўся на месцы, дзе некалі была Папова гара. У дзяцінстве мы любілі гуляць на ёй, аднак ніколі не бачылі, каб крыж там стаяў.

 Па ўсім відаць крыж знаходзіўся ў зямлі, і не адно стагоддзе. Так можна меркаваць і па адзнаках, што з’явіліся на крыжы, калі знаходку ачысцілі ад зямлі. Што яны абазначаюць, цяжка сказаць. Прачытаць іх пад сілу толькі спецыялістам. З нашага пункту гледжання ў дахрысціянскі перыяд на Паповай гары было капішча, на якім нашы продкі маліліся Сонцу, Ветру…

 Хутчэй за ўсё крыж адкапалі, калі бралі ў кар’еры пясок. Ды і кінулі, пакуль яго не знайшлі неабыякавыя да нашага мінулага людзі.

“ГС”.

 НА ЗДЫМКУ: так выглядае 

крыж, знойдзены на Паповай гары.

Фота Ніны Мяцеліца.