У г.Сянно адкрыўся магазін раённага спажывецкага таварыства «Бытавая тэхніка»
У г.Сянно адкрыўся магазін раённага спажывецкага таварыства «Бытавая тэхніка».
У першы дзень работы новага магазіна пакупнікі набылі тавараў на сем мільёнаў рублёў. Першай пакупкай была электрабрытва, якую купілі для навагодняга падарунка.
А яшчэ «Бытавая тэхніка» прапануе сенненцам і гасцям райцэнтра халадзільнікі, газавыя пліты, пральныя машыны, пыласосы і многае іншае.
Пакупнікоў гасцінна сустракаюць загадчыца Ірына Гарбачова і вучань прадаўца Міхаіл Астрашаб.
Таццяна Буракова.
На здымку: у гандлёвай зале магазіна «Бытавая тэхніка».
Фота аўтара.