Іран, Серафім, Ліэль… Якімі імёнамі называюць сенненцы сваіх дзяцей?

Як паведамілі ў аддзеле ЗАГС Сенненскага райвыканкама, у мінулым годзе ў раёне з’явілася на свет 169 дзяцей: 78 дзяўчынак і 91 хлопчык.

 У 2016 годзе было зарэгістравана 214 нараджэнняў: 94 дзяўчынкі і 120 хлопчыкаў. Папулярнымі імёнамі былі Вікторыя, Ганна, Анастасія, Арцём, Мацвей, Максім; рэдкімі – Ясенія, Аніта, Мар’яна, Ян, Эміль, Ігнат.

 У мінулым годзе дзяўчынак часцей называлі Марыямі, Сафіямі, Дар’ямі, хлопчыкаў – Аляксандрамі, Ягорамі, Іванамі. 2017-ы быў адметны і на рэдкія імёны — Ліэль, Адэліна, Міра, Дамір, Іран, Серафім.

Ала ЯКАЎЛЕВА.