Напярэдадні свята лепшыя работнікі РАНС атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Праца Дзмітрыя Гаеўскага, вадзіцеля ПАВП №12, адзначана нагрудным знакам МНС “Выдатнік”. За значны ўклад у папярэджанні і ліквідацыі пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў граматы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС уручаны Сяргею Насечанку, камандзіру аддзялення ПАВЧ №1, Віктару Вакару, камандзіру аддзялення ПАВП №14.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў граматы і падзячныя лісты ад райвыканкама і райсавета атрымалі Аляксандр Мінёнак, камандзір аддзялення ПАВЧ г.Сянно, Васілій Баркавец, начальнік ПАВП №12, і Аляксандр Наваковіч, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання.
У раённым аддзеле працуюць 65 чалавек, кожны з іх дасканала валодае навыкамі выратавання людзей і заўсёды гатовы да дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях.
Райаддзел дастаткова аснашчаны і экіпіраваны. На баявым дзяжурстве ў агняборцаў знаходзяцца 7 адзінак тэхнікі. Два новых аўтамабілі задзейнічаны ў працы ПАВЧ №1 райцэнтра, пяць пераабсталяваных машын — на чатырох ПАВП. Матэрыяльная база штогод абнаўляецца. У 2017-м набыты новыя бензарэзы і мотапомпы.
З года ў год у раёне назіраецца тэндэнцыя да зніжэння пажараў. Так, летась адбылося 25 узгаранняў, што на 1 менш, чым у 2016–м. А вось паказчыкі гібелі людзей не змяншаюцца. Таму вялікую ўвагу ў сваёй дзейнасці супрацоўнікі РАНС надаюць прафілактычнай рабоце. Пад асаблівым наглядам знаходзяцца пажылыя людзі, адзінока пражываючыя, шматдзетныя сем’і, людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Наладжана праца са школьнікамі. Іх далучаюць да правядзення розных акцый. Для навучання падлеткаў асновам бяспечнасці жыццядзейнасці ў Машканах адкрылі іміджавы аб’ект МНС.
Тут дзеці маюць магчымасць не толькі даведацца, як дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, але і бліжэй пазнаёміцца з работай пажарных. У планах супрацоўнікаў адкрыццё такога ж аб’екта на базе Сенненскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання.
Калектыў РАНС пастаянна абнаўляецца. Энергія і напорыстасць навабранцаў спалучаецца з вопытам старэйшых калег. У мінулым годзе да працы ў аддзеле прыступілі 8 маладых спецыялістаў.
У выхадны, святочны дзень агняборцы заўсёды ў баявой гатоўнасці. Ала ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: дзяжурная змена РАНС.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…