Прайшла чарговая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Сенненскай раённай ветэранскай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

 Прайшла VII-я справаздачна-выбарчая канферэнцыя Сенненскай раённай ветэранскай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Удзел у яе рабоце прымалі не толькі дэлегаты ад пярвічак. Былі запрошаны прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый, дзяржаўных устаноў, уладных структур.

Са справаздачай аб дзейнасці арганізацыі за пяцігадовы перыяд высту­піла Ядвіга Сыраваткіна, старшыня раённага савета ветэранаў. Яе дапоўнілі іншыя дэлегаты.

Нягледзячы на скарачэнне пярвічак у сельскай мясцовасці раённая арганізацыя прырасла дзякуючы райцэнтру. Справы ветэранскай арганізацыі былі важкімі, грамадска­значнымі  дзякуючы няўрымслівасці і неабыякавасці людзей, што працуюць у ёй. У час выбараў Прэзідэнта, у перадвыбарчы перыяд ветэраны актыўна займа­ліся зборам подпісаў па вылучэнні кандыдатаў, працавалі ў камісіях, здзяйснялі назіранне. За гэтую работу Ядвізе Сыраваткінай, старшыні райсавета ветэранаў, уручана падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

За апошнія гады накірункі дзейнасці грамадскай арганізацыі ветэранаў прыкметна змяніліся. Створаная для падтрымкі ветэранаў вайны сёння яна шмат увагі надае патрыятычнаму выхаванню. А члены ветэранскай арганізацыі, як трапна заўважыла намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, якая прымала ўдзел у рабоце канферэнцыі, з’яўляюцца «захавальнікамі высокіх маральных якасцей нацыі». Раённая ветэранская арганізацыя актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі і Дню Незалежнасці. Сумесна з прадстаўнікамі ўладных структур, сацыяльнай службай члены прэзідыума ўдзельнічалі ў абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў і інвалідаў вайны. Шырокі грамадскі рэзананс атрымала практыка правя­дзення мітынгаў на могілках воінаў-афганцаў, у прыватнасці, Леаніда Станке­віча ва Ульянавічах, Васіля Стаселькі ў Стрыгах. У гэтых мерапрыемствах удзель­нічалі мясцовыя жыхары, школьнікі. Часта сустракаюцца з моладдзю ветэраны Міхаіл Куліш, Пётр Баркавец, Іван Міхалькоў, Паліна Касабуцкая і іншыя.

Раённы савет ветэранаў імкнецца падтрым­ліваць не толькі членаў грамадскай арганізацыі. Ветэраны-актывісты неабыякавыя да лёсаў усіх лю­дзей пенсійнага ўзросту. А таму пры неабходнасці наладжваюцца кантакты з кіраўніцтвам арганізацыі, дзе яны працавалі, шукаюцца спонсары, калі ёсць патрэба ў матэрыяльнай падтрымцы. Сёлета да Новага года райспажыўтаварыства па ініцыятыве раённага савета ветэранаў прэзентавала невялікія падарункі ўсім ветэранам і інвалідам вайны.

Добрымі справамі і грамадскай актыўнасцю вызначаецца большасць пярвічных арганізацый. Васіль Шарэнда, які ўзначальвае пярвічку саўгаса імя Машэрава, не хаваў, што многае для мясцовых ветэранаў робіцца дзякуючы кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства. Свае падыходы да наладжвання стасункаў, узаемнай падтрымкі ў пярвічцы РАУС. Добра ведаюць у раёне ветэранаў, аб’яднаных па інтарэсах. «Вандроўнікі» пад кіраўніцт­вам члена прэзідыума раённага савета ветэранаў Галіны Шынкевіч пабывалі ў Полацку і Мінску, Віцебску і Магілёве. Іх цікавіць культурная і гістарычная спадчына самых аддаленых куткоў нашай краіны. Валянціна Латышава, якая ўзначальвае групу ветэранаў-педагогаў «Аптымісты», так вызначыла крэда аднадумцаў: «Мы — таленавітыя, мы —  нястомныя. Калі ў вас ёсць амбіцыі, прыходзьце да нас, мы дапаможам іх рэалізаваць».

Знайсці паплечнікаў запрашаюць і іншыя аб’яднанні ветэранаў. Многія з іх працуюць не першы год, утвораны дзякуючы супрацоўніцтву з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі і замежнымі партнёрамі. У якасці прыкладу называлася ініцыятыўная група «Родник», члены якой дапамагаюць хворым і са­старэлым, што не могуць абысціся без старонняй дапамогі. Высокі аўтарытэт у ветэранаў, што аб’ядналіся ў групу «Мы — вместе».

На канферэнцыі выступалі не толькі ветэраны. Старшыні Нямойтаўскага і Багушэўскага сельвыканкамаў Анатоль Бараноўскі і Вячаслаў Багданаў падзяліліся вопытам узаемадзеяння з мясцовымі ветэранамі-актывістамі і ветэранскімі арганізацыямі. Цесныя стасункі з ветэранамі маюць установы ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сацыяльнай сферы, рэдакцыя. Ветэранская арганізацыя не супраць мець у «ГС» тэматычную старонку. Журналісты раённага выдання гатовы падтрымаць гэту ініцыятыву. Аднак нам важна, каб у яе была пастаянная, а галоўнае, немаленькая група чытачоў.

На канферэнцыі былі разгледжаны і іншыя пытанні. У прыватнасці, пасля справаздач і іх абмеркавання прайшлі выбары ў раённы савет ветэранаў, прэзідыум, дэлегатаў на абласную справаздачна-выбарчую канферэнцыю. Кіраваць ветэранскай арганізацыяй Сенненшчыны зноў даверана Ядзвізе Сыраваткінай.

Дзейнасць раённай ветэранскай арганізацыі прызнана здавальняючай. Але ў рабоце ёсць і недахопы. Аб іх таксама ішла размова на канферэнцыі. Асаблівая ўвага была звернута на праблемы пярвічак, што дзейнічаюць у сельскай мясцовасці. У гэтым напрамку мяркуецца сканцэнтравацца ў бліжэйшыя гады, актыўна выкарыстоў­ваючы магчымасці іншых грамадскіх арганізацый, абапіраючыся на дапамогу сельскай і раённай улад.

Станоўча ацэнена работа раённай ветэранскай арганізацыі і райвыканкамам, абласным саветам ветэранаў. Такая ацэнка прагучала з вуснаў Зоі Фаміной, намесніка старшыні райвыканкама, і Міхаіла Ляшчынскага, намесніка старшыні абласной ветэранскай арганізацыі. У аснове такой ацэнкі добрыя справы, па якіх сенненскіх ветэранаў ведаюць не толькі на Віцебшчыне, грамадская актыўнасць.

 Аляксандр  ІЎЕЎ.

Здымкі аўтара

 

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

7 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

7 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

7 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

7 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

9 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

10 часов ago