Десять пар лыж подарил Мошканской школе председатель Федерации профсоюзов Беларуси Михаил Орда
Дзесяць пар лыж падарыў Машканскай школе старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, які наведаў установу адукацыі перад пачаткам навучальнага года.
Да гэтага падарунка далучыліся лыжы і мячы ад упраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама. Таму на лыжных спаборніцтвах, прысвечаных памяці П.М.Машэрава, якія прайшлі нядаўна ў школе, юныя спартсмены, па словах настаўніка фізкультуры Аляксандра Гардзецкага, адчувалі сябе ўпэўнена і камфортна.
Калектыў установы адукацыі ўдзячны спонсарам за такі патрэбны прэзент. Новыя лыжы забяспечылі масавасць школьных спаборніцтваў і дапамаглі лепшым юным спартсменам Уладу Шалуху,Дарыне Дзядушка, Мікіце Сляпцову, Дзянісу Прыстаўку і Максіму Ільюшэнку стаць пераможцамі. Цяпер ад машканскіх школьнікаў можна чакаць новых, больш высокіх, дасягненняў і перамог.
Наш кар.
Фота прадастаўлена Машканскай ДССШ.