Алена Зелентава, дырэктар другой гарадской школы, прызнана лепшай у конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў Сенненскага раёна ў намінацыі “Кіраўнік года”. Яна адзначана дыпломам І ступені і спецыяльным падарункам ад РГА “Белая Русь”.
Алена Аляксандраўна будзе прадстаўляць Сенненшчыну на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства кіраўнікоў устаноў адукацыі “Кіраўнік года-2019”, які адбудзецца восенню.
Падвялі вынікі раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў. Магчымасцю падзяліцца вопытам і пераняць самае перадавое скарысталіся 33 спецыялісты. Штогадовае мерапрыемства праводзіцца ў мэтах выяўлення і распаўсюджвання напрацовак лепшых педагогаў Сенненшчыны, накіравана, у першую чаргу, на павышэнне якасці адукацыі, развіццё творчых ініцыятыў педагагічных работнікаў па рэалізацыі зместу навучальных праграм, росту прафесійнага майстэрства, а таксама эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі.
Сёлета конкурс праводзіўся ў абноўленым фармаце — у трох намінацыях: “Педагагічны дэбют”, “Кіраўнік года” і “Настаўнік года”. Ідэйным натхняльнікам правядзення мерапрыемства ў новай форме выступіла Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама.
Як і заўжды конкурс праходзіў у некалькі этапаў – завочны і вочны. На заключным этапе ў РЦКіНТ прысутнічалі не толькі прадстаўнікі педагагічных калектываў, маладыя спецыялісты, кіраўнікі раённых метадычных фарміраванняў, але і навучэнцы 10-11 класаў гарадскіх школ, якія вырашылі звязаць сваю будучыню з педагагічнай дзейнасцю.
У намінацыі “Настаўнік года” бралі ўдзел 14 вопытных педагогаў. Па выніках адборачнага тура, заданнем якога было прадставіць эсэ на тэму “Мае вучні – мае настаўнікі”, а таксама стварыць настаўніцкі сайт, у вочны этап выйшлі сем педагогаў. На працягу некалькіх дзён яны давалі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах, праводзілі майстар-класы. Па словах настаўнікаў-прадметнікаў гэта быў своеасаблівы экзамен, падчас якога прыйшлося даказваць сваю дасведчанасць і адданасць справе. Педагогам года была названа Ніна Печанькова, выкладчык хіміі Студзёнкаўскай ДССШ, якая лепш за ўсіх змагла раскрыцца як прафесіянал і асоба. Спецыяльным падарункам ад РА ГА “Беларускі саюз жанчын” быў адзначаны Сяргей Ермакоў, выкладчык фізікі Какоўчынскай ДССШ, за падтрымку ўдзельніц конкурсу пры правядзенні майстар-класаў, творчае стаўленне да прафесіі, аптымізм і абаяльнасць.
Конкурс аб’яднаў не толькі настаўнікаў са шматгадовым стажам. У намінацыі “Педагагічны дэбют” змаглі заявіць пра сябе 8 маладых спецыялістаў. Па выніках праведзеных конкурсных мерапрыемстваў у фінал выйшлі трое. Юлія Камілава, выкладчык англійскай мовы Беліцкай ДССШ, Ірына Яўменчык, выхавацель Студзёнкаўскай ДССШ, і Марыя Цыноўкіна, выкладчык нямецкай мовы Машканскай ДССШ, прадстаўлялі свае візітоўкі. Нямала хваляванняў і эмоцый давялося перажыць дзяўчатам, якія імкнуліся данесці да членаў журы, што няма межаў для развіцця і вывучэння новага. Выступленне кожнай было яркім і шчырым. Юля Камілава і Марыя Цыноўкіна даказвалі, што маладосць – не перашкода для плённай працы. А Ірына Яўменчык пераконвала ў тым, што за бачнай прастатой яе справы хаваецца сур’ёзная работа, накіраваная на рознабаковае развіццё маленькага чалавека.
-У нас падрастае годная педагагічная змена, — трымаючы слова адзначыла Святлана Панушкіна, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама, якая асабіста віншавала ўдзельнікаў і прызёраў намінацыі. Перамогу святкавала Марына Цыноўкіна. Ірына Яўменчык была ўдастоена Дыплома ІІ ступені і спецыяльнага падарунка ад РК ГА “БРСМ”.
У намінацыі “Кіраўнік года” з 11 прэтэндэтаў у фінале сустрэліся трое: Алена Зелентава, дырэктар СШ №2 г.Сянно, Святлана Іванькова — Машканскай ДССШ, і Святлана Белікава – Студзёнкаўскай ДССШ. Для Алены Зелентавай перамога – гэта адначасова і радасць, і адказнасць. Але ў першую чаргу, пацвярджэнне таго, што яна прафесійна вядзе справы. Яе галоўны сакрэт у працы – уменне падаваць асабісты прыклад ва ўсім, пры гэтым не баяцца прызнаваць свае памылкі.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў. Прызёры і пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание. На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…
На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…
Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…
Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…
Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…
В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…