За першы квартал сёлетняга года на ўтрыманні мясцовай сеткі дарог ДРБУ-146 асвоіла 381,6 тыс. рублёў. Выручка на аднаго работніка дасягнула 6,47 тыс. рублёў, што складае 126,1% да адпаведнага ўзроўню мінулага года.
Галоўны аб’ём работ прыйшоўся на бягучы рамонт дарог, якія знаходзяцца на балансе дарожнай арганізацыі. Але не толькі. Ямачны рамонт дарожнікі пачалі з вуліц райцэнтра, якія знаходзяцца на абслугоўванні РУП ЖКГ. Зараз работы вядуцца па іншых населеных пунктах. У прыватнасці, гэтыя здымкі зроблены ў аграгарадку Студзёнка.
— На сезон колькасны склад работнікаў арганізацыі павялічваецца за кошт прыцягнення часовых рабочых, — расказаў Раман Сочнеў, галоўны інжынер ДРБУ-146. – Такі падыход дазваляе ашчадна выкарыстоўваць сродкі.
Аднак эканамічная палітыка арганізацыі накіравана ўсё ж не толькі на эканомію сродкаў. Для развіцця, функцыянавання арганізацыі куды больш важна наяўнасць неабходных аб’ёмаў работы. Летась ДРБУ-146 у значнай ступені паправіла сваё эканамічнае становішча за кошт аб’ектаў у Балбасаве. Сёлета дарожнікі чакаюць аукцыёнаў па Багушэўску і разлічваюць выйграць іх за кошт транспартных затрат, якія ў канкурэнтаў будуць прыкметна вышэйшыя.
Зразумела, выйгрыш любога тэндара мае на ўвазе атрыманне дывідэндаў. І яны, на думку кіраўніцтва арганізацыі, будуць. Будзе работа, будуць адлічэнні ў раённы бюджэт. Такая логіка абароту фінансаў.
Аляксандр ІЎЕЎ.
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…
Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…
Самая многочисленная из зарегистрированных инициативных групп - за выдвижение кандидатом в Президенты Александра Лукашенко. Об…
Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам — рукодельница плетет потрясающие вещи из…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует органы власти на то, что в ходе избирательной кампании в…