Для механизатора ОАО “Беленево” Василия Даниковича нынешний весенний сев восьмой по счёту
З 17 гадоў працуе на зямлі Васілій Даніковіч, малады механізатар ААТ “Бяленева”. Нягледзячы на адносна невялікі працоўны стаж, сёлетняя вясновая сяўба для яго восьмая. А галоўнае, досыць паспяховая.
З самага пачатку палявых работ хлебароб — у ліку лідараў сярод механізатараў, якія вядуць сяўбу з выкарыстаннем сеялак шырынёй захопу не больш за 4 метры.
— На маім асабістым рахунку каля 400 га зерневых і зернебабовых культур. Зараз на парадку дня сяўба кукурузы, — расказаў лідар раённага спаборніцтва. — Думаю, што і тут пазіцый не страчу. Арганізацыя працы на належным узроўні, тэхніка не падводзіць, калегі, якія заняты на падрыхтоўцы глебы да сяўбы, на падвозцы насення, таксама.
У свой час Васілій Даніковіч скончыў Высокаўскі сельскагаспадарчы каледж, атрымаў спецыяльнасць трактарыста, куды трапіў, можна сказаць, з лёгкай рукі бацькі, які таксама быў механізатарам і прывіў любоў хлопцу да тэхнікі, да працы на зямлі. І не толькі яму, але і брату. Так земляробства стала сямейнай справай.
Аляксандр ІЎЕЎ.
Фота аўтара.