В Сенненском районе назвали предприятия, которые должным образом заботятся об охране труда на производстве
У Сенненскім раёне назвалі прадпрыемствы, дзе належным чынам клапоцяцца пра ахову працы на вытворчасці.
Згодна з рашэннем райвыканкама пераможцамі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, які праводзіцца ў межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па сацыяльнай абароне і садзеянні занятасці насельніцтва, распрацаванай на Віцебшчыне на 2016 – 2020 гады, па выніках леташняй дзейнасці сярод арганізацый са штатнай колькасцю працуючых да 100 работнікаў першае месца прысуджана філіялу “ДЭУ-38” РУПАД “Віцебскаўтадар”. Другое месца ў гэтай намінацыі таксама ў дарожнай арганізацыі – Сенненскага ДРБУ № 146, якое з’яўляецца філіялам УП “Віцебскаблдарбуд”, трэцяе – у райветстанцыі. Сярод прадпрыемстваў, дзе працуе ад 100 да 200 работнікаў, пераможцай конкурса прызнаны Багушэўскі спіртзавод. Другое і трэцяе месцы не прысуджаліся. На прадпрыемствах, у арганізацыях з колькасцю працуючых звыш двухсот асоб месцы арганізатары конкурса размеркавалі наступным чынам: РУП ЖКГ, Сенненская ЦРБ, аддзел па адукацыі райвыканкама. Асобная намінацыя ў конкурсе была прадугледжана для сельгасарганізацый. Тут найбольш бяспечныя ўмовы працы забяспечваюць адпаведна УП “Дружбінец”, Віцебская доследная меліярацыйная стацыя. Трэцяе месца не прысуджалася.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.