Спорт учит ставить цели и достигать их, уверен Ваня Быков, ученик Ходцевской школы

Спорт вучыць ставіць мэты і дасягаць іх, садзейнічае развіццю самаарганізаванасці, упэўнены Ваня Быкаў, вучань 11 класа Ходцаўскай школы.

Яшчэ крыху – і Ваня пераступіць парог школы, пойдзе ў дарослае жыццё. Але ўжо сёння ён дакладна ведае, што свой лёс звяжа са спортам. У яго планах – паступленне ва ўніверсітэт імя П.М.Машэрава на факультэт фізічнага выхавання і здароўя.

 Спорт у жыцці маладога чалавека займае значнае месца. Ён прымушае рухацца наперад,  нягледзячы на складанасці, адзначае Ваня, дае зарад аптымізму і бадзёрасці, словам, гэта своеасаблівыя лекі ад дрэннага настрою.

 Біятлон – яго аддушына. Пачаў займацца гэтым відам спорту яшчэ ў пачатковых класах. Аляксандр Окунь, трэнер Сенненскай СДЮШАР, і прывіў Ваню Быкаву любоў да біятлону. Ён пастаянна вазіў пачынаючага спартсмена на рознага роду спаборніцтвы. «Мне радасна адзначыць, што Ваня – прызёр вобласці па біятлоне ў «Лыжных гонках». З ім прыемна працаваць. Усе пастаўленыя задачы выконвае, бо добра разумее, што залогам поспеху з’яўляецца мэтанакіраваная праца над сабой», — характарызуе свайго падапечнага Аляксандр Окунь.

 Колькі пераможных стартаў было за ўсе гады трэніровак, пачынаючы спартсмен, не ведае. «Не лічыў, — сціпла адзначае. — Галоўнае не першае месца, а эмоцыі. Яны заўсёды станоўчыя. Спорт вучыць не толькі перамагаць, але і годна прымаць паражэнні». У пачатку кастрычніка Ваня Быкаў адстойваў гонар раёна ў рэспубліканскай спартакіядзе па летнім біятлоне сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, якая праходзіла ў Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Узровень падрыхтоўкі спартсменаў быў высокі. Прызёрам, праўда, юны сенненец не стаў. І гэта ніколькі не растроіла яго. «Мне было цікава ведаць, на што здольны я, — адзначае мой суразмоўца. – У годнага саперніка заўсёды ёсць чаму павучыцца».

 Апроч біятлона Ваня яшчэ захапляецца і лёгкай атлетыкай. На пытанне, навошта нагружаць сябе такімі трэніроўкамі, Ваня адказвае проста: для мяне важна падтрымліваць фізічную актыўнасць. Прычым, настолькі важна, што Ваня не прапускае магчымасці, каб праверыць свае сілы ў рознага роду спаборніцтвах і часам нават зусім не юнацкіх. Вось, да прыкладу, у спаборніцтвах па лёгкаатлетычнаму шматбор’ю «Здароўе» сярод працоўных калектываў раёна, якія прайшлі ў верасні, прымаў удзел і Ваня Быкаў. Праўда, яго вынікі не ішлі ў залік яго каманды. Гэты вынік быў асабіста для мяне, гаварыў хлопец.

 Спорт аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне асобы, характару. Закладвае фундамент упэўненасці ў сабе. Жаданне быць здаровым, моцным – тая матывацыя, якая падштурхоўвае Ваню сёння рухацца наперад.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

28 минут ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

36 минут ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

50 минут ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

1 час ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

3 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

4 часа ago