Баль пад “Зоркай Венерай” прайшоў у Беліцкай ДССШ
З нагоды 125-гадовага юбілею выдатнага беларускага паэта, таленавітага літаратуразнаўцы, гісторыка, крытыка і перакладчыка, чалавека незвычайнага таленту і лёсу Максіма Багдановіча ў Беліцкай ДССШ справілі літаратурны баль.
Арганізатар мерапрыемства, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Чарнышкова, дапамагла школьнікам адчуць атмасферу часа, калі жыў і працаваў класік нашай літаратуры. Дзяўчынкі ў бальных сукенках прыгожа рухаліся пад класічную музыку, а хлопчыкі дэкламавалі творы Багдановіча. Падчас мерапрыемства гучалі таксама вершы беларускіх паэтаў, напісаныя ў гонар паэта. Свае творчыя працы, прысвечаныя Максіму Багдановічу, прадставілі вучні 8-га і 11-га класаў. З творамі юбіляра можна было пазнаёміцца на кніжнай выставе.
Ул.інф.