22 студзеня ў Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў будзе праведзены раённы этап прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі- 2016 год»
У Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў 22 студзеня будзе праведзены раённы этап прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі- 2016 год».
Як і летась, творчыя асобы могуць заявіць пра сябе ў намінацыях «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» і «Сцэнічная творчасць». Дзеля гэтага будзе арганізавана выстава лепшых работ жыхароў Сенненшчыны, а таксама пройдзе канцэрт, у якім змогуць прыняць удзел аматары песні, іншых сцэнічных жанраў.
Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць узнагароды ў выглядзе дыпломаў і прызоў. Але куды больш важна, што яны змогуць прадэманстраваць свае таленты ў абласным этапе конкурсу.
Арганізатары раённага этапа не пакінуць без увагі іншых канкурсантаў. Кожны з іх атрымае сертыфікат за ўдзел.
Пачатак мерапрыемства ў 15.00.