20 студзеня ў Сянне стартаваў раённы чэмпіянат па валейболе

YegcafQT5Q8

  Стартаваў традыцыйны для Сенненшчыны чэмпіянат па валейболе сярод каманд, якія прадстаўляюць працоўныя калектывы раёна.

  Зноў спартыўная зала першай гарадской школы сабрала сяброў з ліку валейбалістаў і адданых балельшчыкаў. Некалькі дзён назад прайшла цырымонія ад­крыцця турніру. Сёлета прымаць удзел у чэмпіянаце будуць шэсць каманд: з РАУС (мінулагоднія чэмпіёны), аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РЭС, РУП ЖКГ, ветэранаў і Багушэўскага спіртзавода. На жаль, з кожным годам каманд-­удзельніц становіцца ўсё менш.

PHU8f9QYLJI

  Ужо некалькі год запар кіраўніцтва СШ №1 г.Сянно дазваляе валейбалістам трэніравацца і праводзіць турніры ў сваёй спартыўнай зале. У знак падзякі на ад­крыцці чэмпіянату намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі падарыў школе валейбольны мяч. Яшчэ адзін мяч, выйграны на бешанковіцкім турніры па валейболе, перадаў школе капітан раённай зборнай па гэтаму віду спорту Аляксандр Івашкоў.

 

FXwa1aXkz8A
Прайшлі першыя гульні. Усе яны завяршыліся з аднолькавым лікам — 2:1. Жылкамунгасаўцы перамаглі каманду ветэранаў, а настаўнікі выйгралі ў каманды Багушэўскага спіртзавода.

PHU8f9QYLJI

wHHxtKUxtd8

3UsZTeOlE7Q

C0OZo2YLzFQ

2XJEqoj-H7s

_tJ6_5_Cmsk

Loy7lgwM1BQ

Ірына Хасанава

Здымкі аўтара