Оршанцев, совершавших преступления на территории Сенненского района, задержали
З кастрычніка па снежань мінулага года на тэрыторыі раёна было здзейснена некалькі крадзяжоў асабістай маёмасці з гаражоў. Устаноўлена, што злачынствы здзяйснялі жыхары Оршы, якія зараз затрыманы.
Як паведаміў старшы следчы Сенненскага РАСК Сяргей Гарбачоў, злачынцы прызналіся ў здзяйсненні трох крадзяжоў на тэрыторыі нашага раёна. Не адмаўляюць яны падобных злачынстваў, здзейсненых у суседніх рэгіёнах. Частка ўкрадзенай маёмасці канфіскавана.
Наш кар.