Молодого специалиста из Сенненского РЦКиНТ отметили дипломом в областном конкурсе
Малады спецыяліст з Сенненскага РЦКіНТ Арцём Карніцкі паспеў заявіць аб сабе. З абласнога конкурсу выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, што адбыўся на гэтым тыдні ў Оршы, юнак вярнуўся з дыпломам.
Прафесійнае журы, якое ацэньвала спевакоў, адзначыла Арцёма ў намінацыі “За лепшае выкананне песні ваенных гадоў”. Радасць ад узнагароды юнак мог падзяліць са сваёй групай падтрымкі, у якую акрамя калег па працы, уваходзілі супрацоўнікі раённай бібліятэкі і члены клуба “Вандроўнік”.
Трэба адзначыць, што на сцэну Аршанскага ДКЧ у той дзень падымаліся толькі лепшыя, тыя, хто прайшлі адбор у занальным туры ў Лёзна.
Ул.інф.
Фота Аляксандра КАРБОЎСКАГА.