Молодежь Сенненщины присоединилась к республиканской акции «Выбираем студотряд!»

Праект прадугледжвае інфармаванне маладых людзей як патэнцыяльных удзельнікаў студатрадаўскага руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра, накіраваны на правядзенне кампаніі па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў і фарміраванне базы даных жадаючых працаўладкавацца ў іх.

 Мерапрыемствы будуць праводзіцца раз на тыдзень з сакавіка па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама з сакавіка па ліпень — у тэрытарыяльных штабах студатрадаў.

 Па словах Марыны Наваковіч, першага сакратара РК ГА “БРСМ”, праца студатрадаў атрымлівае высокую адзнаку ў наймальнікаў. Таму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’явіў 2019-ы Годам студэнцкіх атрадаў. Такое рашэнне было прынята на III Пленуме Цэнтральнага камітэта саюза моладзі.

 У мінулым годзе ў раёне было створана 5 атрадаў, у якіх працавалі  62 чалавекі. Наша моладзь была занята ў дзіцячых садках, на аб’ектах сельгасарганізацый, на зернесушыльных комплексах, у лясной гаспадарцы, на добраўпарадкаванні гарадскіх аб’ектаў.

 Згодна з рашэннем Сенненскага райвыканкама пры РК ГА “БРСМ” створаны аператыўны штаб па працаўладкаванні. Сфарміраваны банк вакансій для навучэнцаў і студэнтаў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ў суполцы “Моладзь Сенненшчыны”, альбо патэлефанаваўшы па нумары 5-59-37.

Ала ЯКАЎЛЕВА.