День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства отмечается в Беларуси 22 марта

Сенненскае РУП ЖКГ забяспечвае цяплом і гарачай вадой значную частку жылога фонда Сянна, Багушэўска, іншых населеных пунктаў раёна. На яго балансе знаходзіцца 29 кацельных і 47 км цепласетак. Значны аб’ём работ выконваецца па добраўпарадкаванні. Працягласць вуліц і дарог складае 70 км, тратуараў 26,3.

Алена Шалуха

На сувязі круглыя суткі

— Алё, дыспетчарская служба, — гэтыя словы Алена Шалуха вымаўляе кожны раз, як узнімае трубку тэлефона. Пад яе рукой не толькі сувязь, якой забяспечвае РУП “Белтэлекам”, а і аднаго з аператараў мабільнай сувязі.

 Жанчына — дыспетчар РУП ЖКГ, супрацоўнік службы, якая функцыянуе кругласутачна. Таму змены выпадаюць і на начную пару. Так што даводзіцца яшчэ і ахоўваць тэрыторыю, ці то жартам, ці то ў сур’ёз апавядае субяседніца.

 Асноўныя кантакты дыспетчара адбываюцца па мабільнай сувязі. І пераважна не са спажыўцамі камунальных паслуг, а з сантэхнікамі, электрыкамі, іншымі спецыялістамі арганізацыі, кіраўнікамі службаў і вытворчых участкаў. На дыспетчара ўскладзена каардынацыя іх дзеянняў для аператыўнага і якаснага выканання заявак, што паступаюць ад насельніцтва, задач, што ставяцца на штодзённых вытворчых нарадах.

 — Безумоўна, даводзіцца кантактаваць і з насельніцтвам. Хоць згодна з правіламі дыспетчарская служба арганізацыі заяўкі не прымае. Калі нехта тэлефануе, тактычна тлумачым, што трэба звярнуцца на нумар 115 агульнадзяржаўнай службы, — расказвае Алена Шалуха. — Праўда іншы раз людзям цяжка гэта растлумачыць, не хавае яна. І тут галоўнае праявіць вытрымку, улічваць псіхалагічныя асаблівасці чалавека. Дапамагае жыццёвы і вытворчы вопыт. А ён у Алены Шалуха даволі багаты. У свой час жанчына працавала ў ПМК-64 бухгалтарам, займалася апрацоўкай пуцёвак. Падобныя абавязкі ўскладзены на дыспетчарскую службу РУП ЖКГ. З імі Алена Шалуха таксама спраўляецца бездакорна.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

4 часа ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

4 часа ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

5 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

6 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

8 часов ago