Выхаванцы ясляў-саду №1 г. Сянна актыўна рыхтуюцца да Дня абаронцаў Айчыны

    1   Паслязаўтра моцная палова насельніцтва нашай краіны адзначыць сваё свята. Дзень абаронцаў Айчыны ўжо даўно перастаў быць прэрагатывай выключна вайскоўцаў. Сёння ён усведамляецца як галоўнае мужчынскае свята і добрая нагода падзякаваць нашым моцным палавінкам за падтрымку і любоў.

Да свята актыўна рыхтуюцца і ў яслях-садзе №1 г.Сянно. Выхаванцаў старшай групы Сашу Броўка, Карыну Мяснікаву, Стаса Шубка і Волечку Гарбачову мы засталі за вырабам арыгінальных паштовак. Выкананыя маленькімі сенненцамі з любоўю і стараннасцю, сувеніры стануць незабыўным і кранальным падарункам для любімых татаў, дзядуляў, братоў. Паштоўкі будуць уручаны падчас спартыўна-забаўляльнага мерапрыемства, якое пройдзе ва ўстанове напярэдадні 23 лютага.

 Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.