Выхаванцы ясляў-саду №1 г. Сянна актыўна рыхтуюцца да Дня абаронцаў Айчыны
Паслязаўтра моцная палова насельніцтва нашай краіны адзначыць сваё свята. Дзень абаронцаў Айчыны ўжо даўно перастаў быць прэрагатывай выключна вайскоўцаў. Сёння ён усведамляецца як галоўнае мужчынскае свята і добрая нагода падзякаваць нашым моцным палавінкам за падтрымку і любоў.
Да свята актыўна рыхтуюцца і ў яслях-садзе №1 г.Сянно. Выхаванцаў старшай групы Сашу Броўка, Карыну Мяснікаву, Стаса Шубка і Волечку Гарбачову мы засталі за вырабам арыгінальных паштовак. Выкананыя маленькімі сенненцамі з любоўю і стараннасцю, сувеніры стануць незабыўным і кранальным падарункам для любімых татаў, дзядуляў, братоў. Паштоўкі будуць уручаны падчас спартыўна-забаўляльнага мерапрыемства, якое пройдзе ва ўстанове напярэдадні 23 лютага.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Фота аўтара.