Празднование Международного дня родного языка стало традиционным в Белицкой школе
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Яго святкаванне стала традыцыяй у Беліцкай сярэдняй школе.
На працягу ўсяго прайшоўшага тыдня вучні ўдзельнічалі ў цікавых і пазнавальных мерапрыемствах, якія пашыралі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі і культуры беларускага народа.Для іх зладзілі адкрыты агляд літаратуры «Кніжка — наш найлепшы сябар». Рабяты 4 класа прынялі актыўны ўдзел у конкурсе загадак, старэйшых класаў — наведалі кніжную выставу «Які ж гэта цуд — мова беларуская, жывая», дзе былі прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў. У 6 класе праходзіла гульня Поле цудаў «Беларускія пісьменнікі».
16 лютага ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 3 — 9 класаў быў арганізаваны рэспубліканскі конкурс «Буслік-2023». У ім прынялі ўдзел 17 вучняў. У намінацыі «Гучныя чытанні беларускіх смяшынак» пераможцам прызнана вучаніца 5 класа Арына Шыбека. Удзельнікі віктарыны «Родная мова — душа народа», вучні 7 класа, з цікавасцю пераводзілі словы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, успаміналі творы беларускіх пісьменнікаў. Таксама быў арганізаваны конкурс малюнкаў «Родныя краявіды». Дэвіз усяго тыдня — «Мова родная — мова модная!»
Сёння, у Дзень роднай мовы ва ўстанове адукацыі праходзіць акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску».
Варвара ГАРДЗЕЦКАЯ,
вучаніца 8класса Беліцкай сярэдняй школы.
Фота прадастаўлена ўстановай адукацыі.