У Сенненскай дзіцячай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы

У дзіцячай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы.

 

Удзельнікі – вучні 4 “А” класа СШ №2 г.Сянно.
Бібліятэкары падрыхтавалі для дзяцей шмат цікавых заданняў, гульняў. Супрацоўнікі ўстановы культуры прапаноўвалі навучэнцам разгадаць рэбусы, адгадаць загадкі, знайсці лішнія словы ў сказах, скласці прымаўкі і многа чаго іншага.
Таксама для дзяцей была арганізавана выстава літаратуры, дзе былі размешчаны выданні не толькі ўсім вядомых аўтараў, але і творы сучасных пісьменнікаў.

«ГС».