Сенненцы побывали в Палате представителей Национального собрания Республики Беларусь

 Навучэнцы школ раёна прынялі ўдзел у пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Дзевяць старшакласнікаў з ліку членаў Моладзевай палаты ІІ склікання пры раённым Савеце дэпутатаў, а таксама тыя, хто сёлета папоўніць рады моладзевай структуры, атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з працай парламентарыяў краіны. Паездка ў сталіцу была арганізавана раённым Саветам дэпутатаў з мэтай прававой асветы юных сенненцаў.

 

Прама на ўваходзе ў Палату прадстаўнікоў гасцей з Сянна сустракаў Анатолій Лукашоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, а таксама дэпутат ад Сенненскай акругі.

 Дзяцей чакала шмат цікавага. Яны не толькі прайшліся па калідорах Дома Урада, зазірнулі ў працоўныя кабінеты, пабывалі ў прэс-цэнтры, але і наведалі Авальную залу — месца, дзе абмярковаўваюцца і прымаюцца законы краіны. Менавіта з трыбуны гэтай залы Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт краіны, штогод звяртаецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Звычайна на мерапрыемства запрашаюцца вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Зала доўгі час была на рамонце і толькі ў красавіку гэтага года да пачатку працы вясенняй сесіі яе адкрылі. Дзецям вельмі пашчасціла, бо яны трапілі сюды, калі ішла яе падрыхтоўка да чарговавага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў, таму ім дазволілі не толькі сфатаграфавацца на фоне ложы Прэзідэнта, прэзідыума, але і самім адчуць сябе дэпутатамі, пасядзеўшы на працоўных месцах абраннікаў народа. Праўда, нашы школьнікі аказаліся занадта сціплымі і адмовіліся ад такой прапановы.

А вось папрысутнічаць на пасяджэнні, убачыць як працуюць беларускія парламентарыі, згадзіліся. Прыемна было, калі перад пачаткам пасяжэння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прадставіў дэлегацыю сенненскіх школьнікаў. У гэты дзень разглядаліся 15 пытанняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі папрысутнічалі на абмяркаванні толькі аднаго – “Аб змяненні закона па пытаннях натарыяльнай дзейнасці”.

 Пасля, не перашкаджаючы працы дэпутатаў, па-за сценамі залы, Таццяна Цвяткова, галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы, расказала навучэнцам пра тое, як уносяцца законапраекты на разгляд, якім чынам іх карэктуюць і прымаюць, распавяла аб працэдуры выбараў у Палату прадстаўнікоў. Яна засяродзіла ўвагу на тым, што кожны нарматыўны прававы дакумент важны, незалежна ад аб’ёму і накіраванасці адносінаў, якія ён рэгулюе. Таму працэдура яго падрыхтоўкі шматступенная. Дарэчы, закон можа рыхтавацца нават не адзін год, бо неабходна выключыць розныя прававыя калізіі, дакладна вызначыць праблемы, якія ён закліканы ўрэгуляваць.

 

Пашчасціла юным сенненцам убачыць Ірыну Дарафееву. Але не спяваць яна сюды прыйшла. Ірына Аркадзьеўна — член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, дэпутат Старавіленскай акругі № 105. Праўда, яна так была занята сваімі справамі, што яе ніхто не асмеліўся патрывожыць. А вось Андрэй Наумовіч, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, дэпутат, асабіста вітаў сенненцаў. Выказаў спадзяванне, што праз колькі гадоў хтосьці з іх вернецца сюды, толькі ў новым статусе. “У моладзі сёння дастаткова высокая грамадзянская пазіцыя. Прыемна, што вы думае пра будучыню сваёй краіны. І калі маладыя хлопцы і дзяўчаты прыйдуць у парламент — будзе выдатна. Аднак, каб дабіцца гэтага, трэба шмат працаваць», — адзначыў ён.

 У дзяцей была магчымасць пазнаёміцца з пастаянна дзеючай музейнай экспазіцыяй, якая расказвае аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ім распавялі аб структуры Палаты прадстаўнікоў, аб выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці дэпутатаў.   Навучэнцы  ўбачылі розныя артэфакты — гістарычныя фатаграфіі і дакументы, якія нясуць у сабе інфармацыю пра гісторыю станаўлення і развіцця парламентарызму ў Беларусі. Асабліва запомніўся тэлефонны апарат Кіраўніка дзяржавы і сталёвая грампласцінка, пакрытая зверху вінілам з запісам Гімна БССР. Найбольшую цікавасць выклікала экспазіцыя, прысвечаная міжнароднаму супрацоўніцтву, дзе была прадстаўлена сувенірная прадукцыя органаў заканадаўчай улады замежных дзяржаў.

 На стэлажах, прысвечаных спартыўнаму жыццю красаваліся не толькі фатаграфіі са спаборніцтваў, але і розныя ўзнагароды і кубкі, што гаворыць пра тое, што нашы дэпутаты са спортам на «ты».

 Канешне, складана за абмежаваны час расказаць як працуюць і чым жывуць людзі, ад прыняцця рашэнняў якімі залежыць многае ў нашым жыцці. Пасля візіту сеннненскіх навучэнцаў планавалася яшчэ сустрэча двух дэлегацый.

 У падзяку аб арганізаванай сустрэчы старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга ад імя школьнікаў уручыў Анатолію Лукашову сувеніры, вырабленыя ў аб’яднаннях па інтарэсах РЦДіМ.

 Па дарозе дадому сенненцы наведалі Курган Славы. Тут удзельнікі моладзевага марафона “75”, якія пабывалі ў Баранавічах, Брэсце, Гродне, Астраўцы, Віцебску, Магілёве, Гомелі і іншых гарадах Беларусі, расказваючы аб суровых днях вайны, падводзілі вынікі сваёй работы.

На імправізаванай сцэне марафонцы і творчыя калектывы Мінскай вобласці выступілі з канцэртнай праграмай. Паблізу разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі: прывал, палявая кухня, караоке-кропка з легендарнымі песнямі, ваенны лагер з удзелам выхаванцаў Цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі «Вектар» з Жодзіна, «Музей у чамадане» з рарытэтамі з чатырох школьных музеяў Смалявіцкага раёна.

 Для сенненцаў мерапрыемства было цікава і тым, што тут яны змаглі наведаць мабільны музей, экспазіцыя якога расказвала аб вызваленні Беларусі.

 Усю дарогу дадому дзеці дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўвалі атрыманую інфармацыю. Усім вельмі спадабалася паездка.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

6 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

6 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

6 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

7 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

8 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

9 часов ago