Спецыялісты ДРБУ-146 дапамаглі жыхарам новага жылога пасёлка ў аг. Какоўчына Сенненскага раёна вырашыць набалелую праблему.
Пры будаўніцтве дарогі па вуліцы быў парушаны натуральны сцёк вады, што прыводзіла вясной і восенню да падтаплення часткі зямельных участкаў і жылых дамоў. Дарожнікі пад палатно праезнай часткі вуліцы паклалі некалькі труб, правялі невялікую планіроўку зямельных участкаў. Былі выкананы іншыя работы. У прыватнасці, праведзена падсыпка жвірам некалькіх вуліц населенага пункта.
Фінансавыя выдаткі ўзяў на сябе бюджэт Какоўчынскага сельвыканкама. Аляксандр Іўеў.