На Сенненшчыне назвалі лепшыя калектывы і работнікаў АПК

   Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне, якім падведзены вынікі раённага спаборніцтва.

Названы лепшыя калектывы аграпрамысловага комплексу ў наступных намінацыях: «За вытворчасць і рэалізацыю малака», «За вытворчасць мяса», «За вытворчасць зерня і выкананне дзяржаўнага заказу», «За вытворчасць рапсу на алей», «За павелічэнне аб’ёмаў нарыхтоўкі кармоў», «За вытворчасць бульбы і гародніны», «За вытворчасць малака і вырошчванне жывёлы сярод жывёлагадоўчых ферм». Для заахвочвання асобных работнікаў сельскай гаспадаркі заснавана асобная намінацыя.

Першае месца ў вытворчасці і рэалізацыі малака прысуджана ўнітарнаму сельскагаспадарчаму прад­прыемству «Саўгас імя Машэрава» (дырэктар С.А. Ліцяга, старшыня прафкама І.А. Жвікава), дзе валавая вытворчасць малака з пачатку года склала 56887 цн, рэалізацыя малака да ўзроўню 2015 года — 102,4%, сярэдні надой на карову — 4293 кг, гатункам «экстра» рэалізавана 55,3% пры таварнасці 87,4%. Другое месца прысуджана адкрытаму акцыянернаму таварыству «Сту­дзёнка (дырэктар Я.А. Траян, старшыня прафкама Н.У. Купрэенка). Валавая вытворчасць прадукцыі з пачатку года дасягнула 34383 цн, рэалізацыя малака да ўзроўню мінулага года вырасла да 119,1%, сярэдні надой на карову склаў 3011 кг, сортам «экстра» рэалізавана 49,5% пры таварнасці 88,6%. Трэцяе месца заняло ААТ «Сінягорскае» (дырэктар У.А. Сухвал, старшыня прафкама А.М. Цюцюнова), дзе валавая вытворчасць малака з пачатку года склала 32294 цн, рэалізацыя малака да ўзроўню 2015 года — 109,9%, сярэдні надой на карову — 3845 кг, гатункам «экстра» рэалізавана 24,6% пры таварнасці 83,8%.

У вытворчасці мяса першае месца прысуджана ААТ «Сінягорскае». З пачатку года вытворчасць мяса склала 2977 цн ці 114,1% да ўзроўню 2015 года. Другое месца ў гэтай намінацыі заняло  УП «Дружбінец» (дырэктар А.П. Басякоў, старшыня прафкама В.І. Ждановіч). Вытворчасць мяса склала 3149 цн (110,5% да ўзроўню 2015 года). Трэцяе месца — у сельгаспрадпрыемства «Саў­гас імя Машэрава», дзе вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы склала 3987 цн ці 104,9% да ўзроўню мінулага года.

У намінацыі «За вытворчасць зерня і выкананне дзяржаўнага заказу» першае месца прысуджана саўгасу імя Машэрава, дзе сёлета ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур склала 26,8 цн з гектара з уборачнай плошчы 2085 га, дзяржаўны заказ выкананы ў поўным аб’ёме. Другое месца заняло УП «Дружбінец». Ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур з уборачнай плошчы 1616 га склала 26,2 цн з гектара. Сельгас­арганізацыя паспяхова выканала дзяржаўны заказ. Трэцяе месца ў названай намінацыі не прысуджалася ў сувязі з невыкананнем астатнімі сельгасарганізацыямі дзяржаўнага заказу і ўра­джайнасцю ніжэй сярэднераённага паказчыка.

У намінацыі «За вытворчасць насення рапсу на алей» першае месца заняло СУП «Саўгас імя Машэрава». Сельгасарганізацыя атрымала 785 тон насення рапсу пры сярэдняй ура­джайнасці 16,6 цн з гектара. Другое месца прысуджана УП «Дружбінец», дзе намалацілі 844 тоны пры сярэдняй ура­джайнасці 14,3 ц/га. Трэцяе месца ў названай намінацыі не прысуджалася.

У нарыхтоўцы кармоў найлепшых вынікаў дасягнула УП «Дружбінец». На адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы з траў нарыхтавана па 29,42 ц.к.адз. пры шчыльнасці жывёлы 42 галавы на 100 га сельгасуго­ддзяў. Другое месца прысу­джана  саўгасу імя Машэрава, дзе нарыхтавана 24,49 ц.к.адз. на адну ўмоўную галаву пры шчыльнасці жывёлы 45 галоў на 100 га сельгас­угоддзяў. Трэцяе месца ў названай намінацыі не прысу­джалася.

У намінацыі «За вытворчасць бульбы і гародніны» адзначана дзейнасць сялянска-фермерскай гаспадаркі «Аграсэрвіс Плюс» (кіраўнік А.А. Лапеха), дзе накапалі 850 тон бульбы пры ўраджайнасці 340 ц/га.

Адзначаны высокія паказчыкі ў вытворчасці зерня і насення рапсу Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі (дырэктар В.У. Кучко, старшыня прафкама Л.П. Ткачэнка). Сельгасарганізацыя, як і ўсе вышэйназваныя, узнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама і грашовай прэміяй.

Рашэннем раённага вы­­канаўчага камітэта адзначана вялікая група работнікаў сельскай гаспадаркі масавых прафесій.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца прысуджана Людміле Ступаневіч з УП «Дружбінец», якая ад кожнай каровы надаіла па 6378 кг малака. Другое месца ў Лідзіі Шалуха з саўгаса імя Машэрава — яна надаіла 5676 кг малака ад каровы. Трэцяе месца заняла Людміла Пракаповіч з ААТ «Сінягорскае» з надоем 5299 кг малака ад каровы.

Сярод аператараў, якія працуюць на адкорме буйной рагатай жывёлы, лепшы вынік у прадстаўні­ка ААТ «Студзёнка» Уладзіміра Шарэнды. Жывёлавод атрымаў па 706 грамаў сярэднясутачных прываг. Другое месца прысуджана Уладзіміру Лейчанку з ААТ «Сінягорскае», які атрымаў сярэднясутачныя прывагі 685 грамаў, трэцяе месца — у Людмілы Уткінай з ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», якая дасягнула сярэднясутачных прываг 660 грамаў.

Сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы першае месца ў Юрыя Самадуроўскага з СУП «Саўгас імя Машэрава», які атрымаў сярэднясутачныя прывагі 859 грамаў на кожнай галаве жывёлы. Другое месца прысуджана Аляксандру Герасімаву з ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». У яго сярэднясутачныя прывагі склалі 728 грамаў. Трэцяе месца заняла Ірына Кудрашова з ААТ «Сту­дзёнка», якая атрымала 708 грамаў сярэднясутачных прываг.

Сярод работнікаў масавых прафесій жывёлагадоўчай галіны адзначана праца Юрыя Шляхціча, жывёлавода УП «Дружбінец».

Працяг будзе.

 

 

admin

Recent Posts

На страже защиты природы

Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание.  На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…

57 минут ago

Около 40 предприятий Беларуси имеют право маркировки товаров знаком «Натуральный продукт»

На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…

5 часов ago

Приглашает тур выходного дня

Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…

1 день ago

На хрупких женских плечах

Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…

1 день ago

Новшества в условиях оплаты труда бюджетников разъяснили в Минтруда

Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…

1 день ago

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена Нефёдова

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…

2 дня ago