На “фінішнай прамой”. У ААТ “Белая Ліпа” завяршаецца рэканструкцыя малочнатаварнай фермы “Ладынец”

%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d1%87%d0%bd%d0%be%d1%82%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%80%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d1%84%d0%b5%d1%80%d0%bc%d0%b0  Будаўнічыя работы пачаліся яшчэ летам. На сённяшні дзень на аб’екце перакрыты дах, заменены вокны, дзверы, часткова зманціраваны новы малакапровад. Зараз устанаўліваюцца сістэмы водапаення, гноевыдалення. Таксама неабходна забетаніраваць падлогу. Рэканструкцыя вядзецца за кошт уласных сродкаў таварыства. У абноўленым хляве плануецца ўтрымліваць 140 галоў дойнага статка. У гаспадарцы плануюць увесці ферму ў эксплуатацыю да канца бягучага года.

Ларыса МУКАМОЛАВА.