Матрёна Маркевич — сегодня каждый белорусский школьник знает это имя

Матрона Сяргееўна Маркевіч — сёння кожны беларускі школьнік ведае гэтае імя. Імя аўтара ўзора, які стаў нацыянальным здабыткам, лёг у аснову Дзяржаўнага сцяга нашай краіны.

Дзіна Кацар

Упэўнена, у той час, калі простая сялянская майстрыха ў чарговы раз бралася за сваю любімую справу — вышыванне, яна і падумаць не магла, што калісьці пра яе загаворыць уся Беларусь. Выткаўшы ў далёкім 1917 годзе арнамент “Узыходзячае сонца”, жанчына, фактычна, абессмяроціла сваё майстэрства.

 Карэспандэнты расказвалі пра нялёгкае жыццё Матроны Маркевіч, а таксама пра тое, як склаўся лёс яе родных. Вялікую дапамогу ў напісанні гэтых артыкулаў нам аказала ўнучка майстрыхі Дзіна Кацар. Сёння на Сенненшчыне яна госць, але заўсёды, калі прыязджае ў райцэнтр, тэлефануе ў рэдакцыю. Часам проста, каб спытаць, як справы, падзяліцца ўражаннем аб тым ці іншым матэрыяле, змешчаным на старонках “ГС”, а часам, каб падказаць тэму для разважання.

 Нядаўна Дзіна Пракопаўна звярнулася да нас з просьбай расказаць на старонках друкаванага выдання, што азначае ўзор “Узыходзячае сонца”, калісьці створаны яе бабуляй. “Так, вы шмат пісалі аб Матроне Маркевіч як аб аўтары ўзора, што, безумоўна, прыемна нам, яе нашчадкам, — гаварыла жанчына. – На другім плане застаецца сама работа бабулі. Лічу, цікавай і карыснай для сенненцаў будзе інфармацыя аб значэнні кожнага сімвала на ўзору”.

 На самой справе ўзор, які выткала Матрона Сяргееўна, старажытны. Спецыялісты адзначаюць, што літаральна кожны яго элемент нясе сімвалічны сэнс. Аднак у цэлым “Узыходзячае сонца” атрымалася арыгінальным творам, які сімвалізуе імкненне чалавека да шчасця і лепшага жыцця.

 Калі раскласці беларускі арнамент на сімвалы, то мы ўбачым, што  ромб у цэнтры, дарэчы, асноўны элемент, і сімвалізуе ўзыходзячае сонца. Фігуры справа і злева ад ромба – знак дабрабыту і багацця. Дзве крыжападобна перасечаныя лініі з чатырма кропкамі паміж імі ўнутры ромба азначаюць засеянае поле. Прысутнічаюць тут і сімвалы прадаўжэння жыцця, аднаўляючай збажыны – гэта парамі злучаныя ромбы ўверсе і ўнізе арнаменту. Паміж імі і цэнтральнай фігурай праходзяць лініі з чатырох прамавугольнікаў з рысачкамі, якія адыходзяць з усіх бакоў. Яны называюцца «вотыўнымі знакамі», абазначаюць пажаданне аб тым, каб усё, што просіць чалавек, спраўдзілася.

 “Дарэчы, Беларусь была адной з першых краін, якая выкарыстала нацыянальны арнамент у якасці элемента дзяржаўнага сцяга”, — з гонарам у голасе адзначае Дзіна Кацар.

 Усё, што звязана з Матронай Маркевіч, яе жыццём і, безумоўна, з дзяржаўнай сімволікай, Дзіна Пракопаўна беражліва захоўвае. Дзеля гэтага нават завяла спецыяльную папку, дзе і змяшчае матэрыялы.

 Пра сваю знакамітую бабулю, яе ўнёсак у гісторыю жанчына расказвала на беларускім тэлебачанні. У мінулым годзе ўдзельнічала ў здымках перадачы, якая была прысвечана Дню Дзяржаўнай сімволікі. Мы павінны памятаць сваю гісторыю, беражліва адносіцца да яе. Гэта як падмурак, на якім і будуецца наша сучаснае жыццё, упэўнена Дзіна Кацар. І з гэтым проста немагчыма не пагадзіцца.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Приглашает тур выходного дня

Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…

20 часов ago

На хрупких женских плечах

Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…

22 часа ago

Новшества в условиях оплаты труда бюджетников разъяснили в Минтруда

Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…

23 часа ago

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена Нефёдова

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…

2 дня ago

Информационный суверенитет, геополитика и «перамены». Что Лукашенко решил обсудить со студентами-гуманитариями

  Информационный суверенитет - важнейшая тема с точки зрения обеспечения национальной безопасности государства. Об этом…

2 дня ago

Праздник танца и грации. В Витебске прошло торжественное открытие IFMC

В Витебске состоялось торжественное открытие XXXV Международного фестиваля современной хореографии (IFMC). Главным событием нынешнего фестиваля…

2 дня ago