На вадаёмы Сенненшчыны са з’яўленнем першага лёду выйшлі рыбакі.

 Нягледзячы на маразы, ледзяны покрыў на азёрах яшчэ нетрывалы. Таму ў мэтах папярэджання аматараў зімовай рыбалкі пра небяспечнасць выхаду на тонкі лёд, супрацоўнікі Сенненскага РАНС, міліцыі, разам з прадстаўнікамі АСВОДа і карэспандэнтам “Голасу Сенненшчыны” правялі сумесны рэйд. Яго ўдзельнікі наведаліся на вадаёмы раёна, дзе нагадалі рыбакам не грэбаваць правіламі бяспекі на лёдзе, у прыватнасці, заклікалі не збірацца групамі, трымаць дыстанцыю і сцерагчыся незамерзлых палонак. 

 Ала ЯКАЎЛЕВА.