Будь в тренде — говори по-белорусски — это выражение звучало среди учеников Белицкой школы на протяжении всей недели, посвященной Международному дню родного языка

Будзь у трэндзе —размаўляй па-беларуску — гэты выраз гучаў сярод вучняў Беліцкай ЯССШ на працягу ўсяго тыдня, прысвечанага Міжнароднаму Дню роднай мовы. Словы «Мова родная – мова модная!» сталі яго дэвізам.

 

Кожны год у Беліцкай ЯССШ святкуецца Міжнародны Дзень роднай мовы. На працягу тыдня арганізуюцца шматлікія мерапрыемствы пад кіраўніцтвам  настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Вольгі Чарнышковай. Падчас іх вучні стараюцца размаўляць толькі на беларускай мове і нават выпраўляюць адзін у аднаго памылкі ў вымаўленні. Як падкрэслівае Вольга Леанідаўна, гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь не губ­ляе сваіх каранёў,  не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца захаваць  сваё роднае слова.

  Для вучняў сярэдніх класаў ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава кніг аўтараў-юбіляраў Алеся Звонака і Міхася Стральцова. Адзінаццацікласнікі запоўнілі крыжаванку па творы Міхася Стральцова «Сена на асфальце». Але самым запамінальным і насычаным стаў турнір знаўцаў «Таямніцы роднай мовы». Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў  у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе «Буслік».

Ларыса МУКАМОЛАВА.

Фота прадастаўлена Беліцкай школай.