Будзь у трэндзе —размаўляй па-беларуску — гэты выраз гучаў сярод вучняў Беліцкай ЯССШ на працягу ўсяго тыдня, прысвечанага Міжнароднаму Дню роднай мовы. Словы «Мова родная – мова модная!» сталі яго дэвізам.
Кожны год у Беліцкай ЯССШ святкуецца Міжнародны Дзень роднай мовы. На працягу тыдня арганізуюцца шматлікія мерапрыемствы пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Вольгі Чарнышковай. Падчас іх вучні стараюцца размаўляць толькі на беларускай мове і нават выпраўляюць адзін у аднаго памылкі ў вымаўленні. Як падкрэслівае Вольга Леанідаўна, гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь не губляе сваіх каранёў, не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца захаваць сваё роднае слова.
Для вучняў сярэдніх класаў ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава кніг аўтараў-юбіляраў Алеся Звонака і Міхася Стральцова. Адзінаццацікласнікі запоўнілі крыжаванку па творы Міхася Стральцова «Сена на асфальце». Але самым запамінальным і насычаным стаў турнір знаўцаў «Таямніцы роднай мовы». Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў у рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе «Буслік».
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Фота прадастаўлена Беліцкай школай.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…