Логотип от богушевцев станет символом праздника
Лепшы раённы эскіз лагатыпа, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прыдумала каманда мастакоў з Багушэўскай санаторна-аздараўленчай школы.
Усяго на конкурс было даслана каля 25 распрацовак. «Пры падвядзенні вынікаў было складана вызначыць лепшую работу, — паведаміла Марына Наваковіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ», — бо ўсе яны былі цікавыя, вылучаліся сваёй непаўторнасцю, выразнасцю, лаканічнасцю». Запамінальнымі праектамі журы назвала лагатыпы машканскіх, студзёнкаўскіх і яноўскіх школьнікаў. Яны атрымалі падзячныя лісты ад райкама саюза моладзі.
Работа багушэўцаў, якая прызнана лепшай, уключае ў сябе арыгінальны графічны элемент, а таксама просты слоган, які не ўтрымлівае цяжкіх для вымаўлення слоў.
У хуткім часе лагатып стане пазнавальным і сімвалічна аб’яднае ўсе раённыя праекты, акцыі, мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі. Ён будзе выкарыстоўвацца ў рэкламных і інфармацыйных мэтах, пры вырабе сувенірнай прадукцыі, на святочных банэрах, стэндах.
Ала ЯКАЎЛЕВА.