Стартовал футбольный сезон. Сенненский ФК «Коммунальник» проиграл ФК «СМИавтотранс»
На гарадскім стадыёне г. Сянно мясцовы “Камунальнік” у першым туры Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе сезона — 2017/2018 прымаў каманду са Смалявіцкага раёна “СМІаўтатранс”, якая выступае ў другой лізе першынства краіны. І праіграў з лікам 0:1.
Гульня пачалася з атак сенненскіх футбалістаў, якія кантралявалі цэнтр поля, больш валодалі мячом, раз за разам ствараючы вострыя моманты ў варот сапернікаў. Аднак рэалізаваць іх не атрымоўвалася. Госці ўпэўнена абараняліся, дэманструючы зладжаную гульню і некалькі вышэйшы клас валодання мячом, індывідуальнай і каманднай падрыхтоўкі.
Паступова гульня выраўнялася. А ў канцы тайма мяч усё часцей знаходзіўся на палове Сенненскай каманды. У самым яго канцы гол усё ж уляцеў у нашы вароты.
Нягледзячы на намаганні футбалістаў абодвух каманд у другім тайме, змяніць лік, больш забітых галоў балельшчыкі не ўбачылі.
Дзеля справядлівасці заўважым, што для гульцоў “Камунальніка” кубкавы матч стаў першай афіцыйнай гульнёй. А вось іх сапернікі паспелі згуляць у пяці сустрэчах, што, відаць, перадвызначыла зыход сустрэчы.
Зрэшты, ні футбалістаў, ні балельшчыкаў (трыбуны стадыёна былі перапоўнены) вынік асабліва не засмуціў, бо нягледзячы на паражэнне, наша каманда выглядала зладжаным калектывам і паказала нядрэнны для пачатку сезона футбол, а значыць з падтрымкай аматараў футбола і фундатараў клуба новы сезон таксама будзе паспяховым.
Аляксандр ЛАЗЮК.
Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.