Паводле яго слоў, гэта мэты, у дасягненні якіх важнейшую ролю адыгрываюць органы дзяржаўнага кіравання. “Менавіта тут, у Акадэміі кіравання, мы можам адкрыта абмеркаваць перспектывы іх развіцця. З нашай апошняй сустрэчы ў такім фармаце прайшло амаль дзесяць гадоў. Гэта падстава падвесці некаторыя вынікі і паставіць новыя задачы перад айчыннай сістэмай дзяржкіравання. Знайсці адказы на пытанні: хто ён — кіраўнік будучыні? І якая роля Акадэміі ў падрыхтоўцы кіраўніцкіх кадраў?” — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што Акадэмія кіравання — гэта ўнікальная навучальная ўстанова, сама назва ВНУ падкрэслівае яе статус і значнасць.
Незалежнасць здабылі мірным шляхам
“Нам пашчасціла пасля распаду СССР утрымаць сваю краіну мірна. Мы ціха, спакойна стварылі сваю дзяржаву. Унікальны выпадак. Але нас таксама выпрабоўвалі. Але добра, што не вайной. Дрэнна, што гэтымі санкцыямі. Гэта была разгорнута супраць нас эканамічная вайна”, — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што прычына таго — з’яўленне на палітычнай карце свету 15 новых дзяржаў пасля распаду СССР. “А свет цесны. Усе месцы былі заняты, і нам трэба было знайсці сваё месца. Гэта значыць кагосьці пацясніць. Значыць, мы камусьці наступілі на нагу, кагосьці зачапілі. Вядома, гэта аб’ектыўна выклікала нейкае процідзеянне з іх боку”, — лічыць Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што ў выніку ўсе разам, грамадзяне Беларусі, нават прытрымліваючыся розных пунктаў гледжання, пабудавалі дзяржаву.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што стаў Прэзідэнтам у многім выпадкова, але выключна дзякуючы велізарнай народнай падтрымцы і даверу.
Быць бліжэй да людзей
Гаворачы аб існуючай сістэме дзяржаўнай службы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выбудаваная мадэль у цэлым дае магчымасць вырашаць асноўныя задачы, гэта сістэма пастаянна ўдасканальваецца. А праблемы, паводле яго слоў, калі і ўзнікаюць, то часцей за ўсё звязаны з нядобрасумленным стаўленнем да работы і адсутнасцю належнай дысцыпліны.
“Недапушчальна, каб у вачах насельніцтва ўпраўленец асацыіраваўся з кабінетным чыноўнікам. Ён павінен быць бліжэй да людзей, нацэленым на вырашэнне канкрэтных праблем чалавека, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Тое, што ў адрас Адміністрацыі Прэзідэнта прадаўжаюць паступаць скаргі на бюракратыю і цяганіну, на жаль, красамоўна сведчыць, што практыка фармальных размоў або адпісак усё яшчэ існуе. І да гэтага маё стаўленне вядома”.
Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы для кіраўніка любога рангу — гэта толькі палова поспеху. Важна пры неабходнасці ўмець своечасова, аргументавана і зразумела растлумачыць людзям прынятыя рашэнні і прычыны магчымых праблем, адказаць на любое, у тым ліку нязручнае, пытанне як насельніцтву, так і прадстаўнікам СМІ.
“Акрамя таго, дасведчаны кіраўнік павінен умець бачыць і падтрымліваць жывую ініцыятыву на месцах. Выкарыстоўваць патэнцыял навукі, экспертаў у сваёй сферы. У сувязі з гэтым ад упраўленцаў чакаюцца большая, чым раней, публічнасць і актыўны ўдзел у сацыяльна-палітычным жыцці рэгіёнаў”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Каб парламент быў больш актыўным
“Я хачу, каб парламент і дэпутаты былі больш актыўнымі. Дрэнна, калі нейкая праблема — Прэзідэнт бяжыць наперадзе, яшчэ нешта — там зноў Прэзідэнт. Гэта ненармальна, ні ў адной дзяржаве гэтага няма, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэтак жа прасцей: сядзі і глядзі, што Прэзідэнт скажа. Трэба, каб і ў дэпутатаў бурліла, каб яны кідаліся наперад і абаранялі кожны свайго выбаршчыка, а ў цэлым — народ Беларусі і нашу дзяржаву. Можа, і не трэба Прэзідэнта кожны раз выпіхваць наперад”.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго работа вельмі цесна звязана з заканадаўчымі органамі ўлады, таму ён перажывае за тое, кім будзе прадстаўлены парламент.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, у парламенце павінны быць прадстаўлены ўсе слаі грамадства, ён павінен быць разнашэрсным, каб прымаемыя законы адпавядалі інтарэсам усіх грамадзян.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што курс дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі нязменны: у краіне дзейнічае прынцып пераемнасці пакаленняў, захавання лепшых дасягненняў мінулага. “Амаль трэць нашых грамадзян — каля 3 млн чалавек — нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць ужо з пункту гледжання жыхароў самастойнай еўрапейскай дзяржавы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І настаў час актыўна ўключаць гэтых маладых людзей у палітычнае жыццё краіны. Фарміраваць дзяржаўнае мысленне ў тых, хто ідзе за імі. Выбудоўваць дыялог пакаленняў на аснове ўзаемнага даверу і павагі. Дыялог, у якім вопыт і інавацыі, мудрасць і рашучасць, асцярожнасць і смеласць знаходзяцца ў гармоніі і згодзе”.
Распрацаваць новы закон аб дзяржслужбе
Прэзідэнт адзначыў, што дзеючы закон аб дзяржслужбе прыняты больш за 15 гадоў таму. Але ў змененых сацыяльных і эканамічных умовах ён патрабуе перагляду.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, будучы закон павінен стаць адзіным дакументам, які комплексна ўрэгулюе працэс праходжання дзяржаўнай службы, выключаючы неабходнасць звяртання да мноства падзаконных і ведамасных актаў. “Мы ў першую чаргу павінны зыходзіць не з пераймання нейкіх замежных мадэлей — многія з іх не адпавядаюць спецыфіцы айчыннай кіраўніцкай сістэмы, а з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі”, — падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу, што сістэма дзяржаўнай службы ў прынцыпе не можа быць статычнай, таму што жыццё імкліва развіваецца. “Задача кіраўніцкай вертыкалі — быць наперадзе тэндэнцый і выклікаў ужо не заўтрашняга, а паслязаўтрашняга дня. Удасканаленне гэтай сістэмы — працэс бесперапынны. Таму пытанні вызначэння крытэрыяў падбору кадраў, механізмаў іх ратацыі, новых падыходаў да фарміравання кадравага рэзерву заўсёды будуць патрабаваць нашай пастаяннай увагі”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Па матэрыялах БелТА падрыхтавала Таццяна БУРАКОВА.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…